Вайна1010

Новарасійск атакаваны дронамі — у горадзе выбухі і палаючая нафтабаза. Раней ЗША прасілі Украіну туды не біць

Уночы 2 сакавіка расійскі партовы горад Новарасійск, які важны базаваннем Чарнаморскага флоту Расіі і інфраструктурай для перакідвання нафты, знаходзіўся пад масіраваным ударам дронаў. Пра гэта паведаміла ўлада горада і рэгіёна.

Скрын відэа

Паказальна, што на мінулым тыдні амбасадарка Украіны ў ЗША заявіла, што ўвосень, калі Украіна атакавала нафтавую інфраструктуру Новарасійска, то ЗША засцерагалі Кіеў такога не рабіць, бо гэта шкодзіць бізнэс-інтарэсам амерыканскіх кампаній, якія праз гэты горад экспартуюць здабытую ў Казахстане нафту, піша BBC News Украіна.

Усю ноч у сацыяльных сетках з’яўляліся кадры прылётаў па нафтавых аб’ектах Новарасійска і велізарных выбухаў. Расійская ўлада паведамляе пра пашкоджанне многіх дамоў, а расійскія СМІ паведамляюць пра пашкоджанне вялікага нафтавага тэрмінала.

Украінскі бок гэтую сітуацыю пакуль што не каментаваў.

«Усю ноч нашы вайскоўцы адбівалі масаваную атаку ўкраінскіх беспілотнікаў. Наймацнейшы ўдар атрымаў Новарасійск, там увялі рэжым надзвычайнай сітуацыі», — гаворыцца ў заяве ўлады Краснадарскага краю.

Паводле звестак, пашкоджаны 8 шматкватэрных і 9 прыватных дамоў, а таксама дзіцячы садок. Раненні атрымалі пяць чалавек.

Кіраўнік Новарасійска Андрэй Краўчанка сцвярджае, што гэтыя пашкоджанні — ад аскепкаў збітых дронаў.

Выданне Astra прааналізавала апублікаваныя відэа і выказала здагадку, што загарэўся нафтавы тэрмінал «Шэсхарыс», але афіцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі няма.

Аднак мэр Новарасійска зранку прызнаў, што рух у раёне гэтага тэрмінала перакрывалі, а адкрылі толькі пасля 6‑й гадзіны раніцы.

Нафтаналіўны тэрмінал «Шэсхарыс» — гэта вялікі марскі комплекс для прыёму, захоўвання і адгрузкі нафты і нафтапрадуктаў на танкеры. Гэта адзін з найбуйнейшых і стратэгічна важных нафтавых тэрміналаў Расіі.

Тэрмінал ужо быў пашкоджаны ў выніку атакі УСУ ў лістападзе 2025 года.

«Тэрмінал «Шэсхарыс» — адзін з найбуйнейшых нафтаналіўных комплексаў пераладавання нафты і нафтапрадуктаў на поўдні РФ. Ён выкарыстоўваецца ў забеспячэнні груповак узброеных сіл дзяржавы-агрэсаркі, якія вядуць баявыя дзеянні ва Украіне», — адзначаў летась Генштаб УСУ і адсправаздачыўся пра ўдар.

Не біць па Новарасійску?

24 лютага стала вядома, што пасля паспяховай восеньскай атакі дронаў УСУ па партовай і нафтавай інфраструктуры ў расійскім Новарасійску Украіна атрымала сігнал ад Злучаных Штатаў, якія засцераглі «ўтрымацца ад атак на інтарэсы ЗША». Гэта нібыта закранула інвестыцыі ЗША ў Казахстане, які пастаўляў нафту праз Новарасійск.

Пра незадаволенасць ЗША ўдарамі Украіны 24 лютага 2026 года паведаміла амбасадарка Украіны Вольга Стэфанішына, якую цытавала Foreign Policy.

Паводле слоў іншага ўкраінскага чыноўніка, словы якога на ўмовах ананімнасці прыводзіць FP, гаворка ішла не пра фармальны дэмарш, а пра тэлефонную размову наконт атакі.

Украінскія эксперты тады звярнулі ўвагу, што Расія пастаянна б’е па амерыканскіх заводах ва Украіне, у прыватнасці знішчылі буйныя вытворчасці ў Мукачаве і Трасцянцы.

У лістападзе 2025 года ўкраінскія вайскоўцы нанеслі ўдар па інфраструктуры Каспійскага трубаправоднага кансорцыума ў акваторыі марскога порта Новарасійска.

Па гэтым трубаправодзе нафта з Казахстана паступае ў Расію і далей ідзе на экспарт праз марскі тэрмінал КТК.

Казахстан тады выказаў пратэст, адначасова актывізаваўшы план па перанакіраванні нафты на альтэрнатыўныя маршруты.

30 лістапада 2025 года Міністэрства замежных спраў Казахстана выказала пратэст праз атаку на інфраструктуру Каспійскага трубаправоднага кансорцыума ў акваторыі марскога порта Новарасійска.

Украіна ў адказ тады заявіла: «Ніякія дзеянні ўкраінскага боку не скіраваныя супраць Рэспублікі Казахстан ці іншых трэціх бакоў — усе намаганні Украіны накіраваныя на адпор поўнамаштабнай расійскай агрэсіі ў межах рэалізацыі гарантаванага 51 артыкулам Статута ААН права на самаабарону. У межах вывераных і стратэгічна абгрунтаваных абаронных аперацый Сілы абароны Украіны сістэмна аслабляюць вайскова-прамысловы патэнцыял агрэсара і пазбаўляюць яго сродкаў для вядзення злачыннай захопніцкай вайны і забойства нашых людзей — Украіна б’е ў адказ на ўдары і атакі агрэсара».

Каментары10

  • 444
    02.03.2026
    Видимо РФ попросила бить, чтобы поднять цену на нефть еще выше.
  • Буа-ха-ха!
    02.03.2026
    А пацаки продолжают верить, что якобы Трамп и Запад не заинтересованы в дезинтеграции орды ;))))))))))))))))
  • Облахастин
    02.03.2026
    Новороссийская гойда...

Цяпер чытаюць

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Усе навіны →
Усе навіны

Уіткаф і Кушнер да Ісламабада не даехалі. Трамп растлумачыў чаму3

Навапалачанін завербаваўся ў расійскае войска і паехаў ваяваць. Цяпер яго шукае дачка6

Дэпутатка расказала, хто і дзе есць сыр з чарнобыльскіх рэгіёнаў7

У В'етнаме знайшлі пячору з вадаспадам вышынёй 350 метраў

«Яўным хуліганам на дарозе не месца!» Кубракоў апалчыўся на матацыклістаў2

Бяляцкі: Санкцыі здымаць не пара, пакуль ідзе вайна і працягваюцца рэпрэсіі36

Беларусь на майскія святы стала для расіян даражэйшай за Турцыю10

«Не саромейцеся паказваць актыўных партыйцаў». Галоўны ідэолаг Лукашэнкі заклікаў моладзь «Белай Русі» быць смялейшымі ў сацсетках7

Ірландзец, да якога малая Ціханоўская ездзіла ў 1990-я: «Калі б нехта сказаў, што адное з гэтых дзяцей стане палітыкам, я б паказаў на Свету»23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць