Аўто88

20 гадоў таму ў Беларусі пачалі збіраць іранскія «Саманды». Як цяпер яны выглядаюць і колькі каштуюць?

З 2006 да 2013 года на заводзе «Юнісон» пад Мінскам збіралі аўтамабілі Iran Khodro Samand. Гэтыя французска-іранска-беларускія машыны збіраліся зрабіць такімі ж папулярнымі, як цяперашнія Geely.

Фота: av.by

Спроба залічаная

Седан Iran Khodro Samand створаны на базе Peugeot 405, які выйшаў у свет у далёкім 1987 годзе. Таму перспектыўнасць задумы наладзіць зборку такога аўто ў 2006 годзе адразу выклікала сумневы. Але невядомасць брэнда і сам факт адсталасці мадэлі — не адзінае, што паўплывала на лёс гэтага праекта.

Peugeot 405 — аўтамабіль, які ў Іране перарабілі пад уласным брэндам. Фота: av.by

Трэба разумець, што да сярэдзіны 2011 года ў Беларусі існавалі даволі нізкія мыты на ўвоз аўто з іншых краін. Напрыклад, за 3 — 10‑гадовае аўто з рухавіком аб'ёмам 1,6 літра трэба было заплаціць усяго 640 еўра мыта, а з 2‑літровым — 800.

Праз гэта Samand у насельніцтва ад самага пачатку карыстаўся вельмі нізкім попытам, а асноўнымі пакупнікамі французска-іранска-беларускага аўтамабіля выступалі дзяржаўныя арганізацыі.

Фота з прэзентацыі Samand

Пры гэтым планы напачатку агучваліся даволі амбітныя. Да канца 2006 года планавалі выпусціць 820 аўто, а ў 2007‑м — ужо не менш за 4 тысячы. Разам з гэтым планавалася дасягнуць даволі высокага ўзроўню лакалізацыі — да 35—50%.

У выніку за ўвесь час існавання праекта было зроблена ўсяго каля 2000 аўто. Новы іранска-беларускі седан каштаваў каля 12 500 даляраў.

Колькі каштуюць цяпер?

Зараз у продажы 12 аўто беларускай зборкі 2006—2013 гадоў выпуску. За самае таннае з іх просяць усяго 850 даляраў. Гэта машына 2006 года выпуску з заяўленым прабегам 300 тысяч кіламетраў.

Фота: av.by

Машына на хаду, але патрабуе капітальнага рамонту кузава і замены падшыпніка ў задняй балцы.

Далей ідуць аўто за 1300‑2000 даляраў.

За 6000 рублёў ($2067) прадаецца машына, якая выглядае даволі прыстойна. Згодна з апісаннем, у ёй ужо перавараныя ланжэроны і заменены рухавік.

Фота: av.by

Рухавік, як і іншыя дэталі па тэхнічнай частцы, пасуюць ад Peugeot.

Паколькі тэхнічна гэта Peugeot, то праблем з запчасткамі няма. А вось з кузаўнымі дэталямі ўсё складана. Яны ўсе свае, іранскія, а машыны гэтыя, як паказаў час, карозіі супраціўляюцца не вельмі.

Ёсць у продажы і некалькі рэстайлінгавых машын апошніх гадоў выпуску.

Адзін з апошніх рэстайлінгавых Samand 2012 года выпуску. За гэтае аўто просяць 4400 даляраў. Фота: av.by

За варыянт з кузаўнымі дэфектамі ў выглядзе іржы просяць 3300 даляраў, а за нібыта беспраблемныя варыянты 2011—2012 гадоў выпуску — па 4300—4400 даляраў.

Каментары8

  • Деградация
    03.03.2026
    Начинали с самандов, кончили шахедами.
  • Иранский конь
    03.03.2026
    Отвратительная машина. Пежо 405 хотя бы не гнили, как это чудо. Только умалишенный мог в те годы покупать за 12 к зелени новый Пежо 405 иранско-белорусского производства, когда из Европы можно было пригнать поддержанный 406 за 6-7 тысяч
  • Металёвы брухт
    03.03.2026
    Шмат у Гатава адвезлі на пераапрацоу́ку...

Цяпер чытаюць

Статкевіч пра «Ноч музеяў» у Мінску: Мы зразумелі, што людзі апладзіравалі не саксафаністу, а нам з жонкай7

Статкевіч пра «Ноч музеяў» у Мінску: Мы зразумелі, што людзі апладзіравалі не саксафаністу, а нам з жонкай

Усе навіны →
Усе навіны

У Светлагорскім раёне тры чалавекі загінулі пасля сутыкнення легкавіка з бензавозам

Памёр футбольны калекцыянер, які апранаў моладзь у майкі з Лукашэнкам1

У Гомелі мужчына напаў з нажом на двух чалавек. Яго затрымалі вайскоўцы1

Нямецкі фермер выразаў на кукурузным полі Пуціна і Трампа7

У Мінску спынілі дзейнасць фінансавай піраміды, якая існавала чатыры гады4

Вядучы польскі разведчык пра беларускі КДБ, Івана Церцеля і дыялог з Мінскам9

У Беларусі ўжо +37°C1

Ціханоўская не змагла адкрыць рахунак у польскім банку50

Зяленскі: Тэмпы перадачы Украіне ракет да Patriot сёлета скараціліся ў тры разы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статкевіч пра «Ноч музеяў» у Мінску: Мы зразумелі, што людзі апладзіравалі не саксафаністу, а нам з жонкай7

Статкевіч пра «Ноч музеяў» у Мінску: Мы зразумелі, што людзі апладзіравалі не саксафаністу, а нам з жонкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць