Грамадства1818

Сакрэтнае дзяржаўнае апытанне 2020 года — Бабарыка перад арыштам дагнаў Лукашэнку па рэйтынгу

Інстытут сацыялогіі Акадэміі навук праводзіў закрытае даследаванне, але яго вынікі ўсплылі ў расследаванні крымінальнай справы аб спробе «захопу ўлады».

Віктар Бабарыка

Юрыст і былы палітзняволены Юрась Зянковіч апублікаваў у сваім блогу невядомыя раней вынікі дзяржаўных сацыялагічных даследаванняў, праведзеных у 2020 годзе.

Ён пабачыў іх у 23-м томе сваёй крымінальнай справы аб спробе «захопу ўлады» (старонкі 226-229). Як тлумачыць Зянковіч, абвінавачванне вырашыла даказаць, што Лукашэнка карыстаецца шырокай падтрымкай». Для гэтага быў дасланы запыт у Інстытут сацыялогіі Акадэміі навук Беларусі з просьбай падзяліцца вынікамі апытанняў, якія раней не публікаваліся.

Юрась Зянковіч. Скрыншот з відэа: Белсат

У каментары «Нашай Ніве» Зянковіч дадаў, што пытаўся ў следчага аб тым, навошта ён увогуле выкарыстаў гэту статыстыку, калі пазіцыю аб вялікім даверы беларусаў да Лукашэнкі яна не падтрымлівае. Той патлумачыў, што па законе павінен падшываць у крымінальную справу любы дакумент, які да яго трапляе.

І Зянковіч, і іншы абвінавачаны па той жа справе аб «захопе ўлады» Аляксандр Фядута на судзе выкарыстоўвалі гэтыя лічбы ў сваю абарону. «Але суд быў гульнёй у адну брамку, таму ніхто на гэта ўвагі не звярнуў», — сказаў Зянковіч.

У апытанні, якое праходзіла ў маі-чэрвені 2020 года ў выглядзе асабістых інтэрв'ю з 1130 рэспандэнтамі, былі наступныя вынікі:

  • Лукашэнка — 15,4%
  • Бабарыка — 15,0%
  • Ціханоўская — 5,4%
  • Цапкала — 3,8%
  • Супраць усіх — 5,4%
  • Не ўдзельнічаю — 3,5%
  • Не вызначыўся — 46,1%.

Паказальна, што каля паловы рэспандэнтаў не далі дзяржаўным сацыёлагам ніякага адказу. Але сярод тых, хто вызначыўся, падтрымка Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Бабарыкі была амаль аднолькавая — па 15%.

Яшчэ адно апытанне прайшло трошкі раней, у маі 2020 года. Яно праводзілася па тэлефоне, у ім удзельнічалі 600 рэспандэнтаў. Вынікі аказаліся такія:

  • Лукашэнка — 26,6%
  • Цапкала — 1,7%
  • Бабарыка — 1,4%
  • Супраць усіх — 8,1%
  • Іншы — 12,5%
  • Не хачу казаць — 13,7%
  • Не вызначыўся — 35,5%.

Невядома, у якія дні мая 2020 года яно праходзіла — бо той жа Бабарыка абвясціў пра свае прэзідэнцкія амбіцыі толькі 12 мая 2020 года. Магчыма, што адразу пасля пачатку прэзідэнцкай кампаніі, калі яго папулярнасць яшчэ была на мінімальным узроўні, а пасля стала нарастаць як снежны ком. Ціханоўскія ў тым першым апытанні ўвогуле не згадваліся.

Былы дырэктар Інстытута сацыялогіі Акадэміі навук Генадзь Коршунаў у каментары «Нашай Ніве» адзначыў, што такія даследаванні ў Інстытуце сапраўды праводзіліся. Але ён дадаў, што канкрэтныя вынікі спраўдзіць зараз не мае магчымасці.

Заўважна, што па выніках тэлефоннага апытання Лукашэнка меў падтрымкі амаль удвая больш.

«У тэлефонных апытаннях па Беларусі заўсёды ўзровень страху быў значна вышэйшы, нават да рэвалюцыі», — тлумачыць гэты нюанс сацыёлаг. 

У чэрвені 2020 года Коршунаў пацвярджаў, што ў сакавіку-красавіку, да пачатку прэзідэнцкай кампаніі, узровень даверу Лукашэнку ў Мінску складаў 24%.

Калі ў канцы мая 2020 года рэйтынг Віктара Бабарыкі ў інтэрнэт-галасаваннях пераваліў за 50%, а падтрымка Лукашэнкі зменшылася да 3-6%, беларускім СМІ забаранілі інтэрнэт-апытанні. Тады і нарадзіўся легендарны мем «Саша 3%».

Чытайце:

Афіцыйная сацыялогія: рэйтынг даверу Лукашэнку ў Мінску — 24%, Ярмошынай — 11%

Беларускім СМІ забаранілі праводзіць інтэрнэт-апытанні аб рэйтынгу Лукашэнкі

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары18

  • Бж
    14.08.2025
    Дагнаць(ці перагнаць) у тых варунках было няцяжка. Але, як аказалася, гэтыя акалічнасці наагул ня маюць нейкага значэньня.

    Ну, калі дай Бог, вызваляць, дык паставім згодна гэтых лічбаў замест Ціханоўскай. Ён жа кіраўнік, тады дакладна будзе лепей кіраваць за яе, гэта ж лягічна.
  • Ілля
    14.08.2025
    Відавочна, што лукашэнка у першым туры перамагчы не мог ніяк
  • Янка
    14.08.2025
    Хлусня, пафасна але міма. Лічбы прыведзеныя на момант арышту Бабарыкі, якога затрымалі раней за заканчэнне збору подпісаў. Калі Бабарыку Ярмошына адхіліла ад кампаніі на падставе хлуслівай даведкі КДБ (бо ў выніку ў выраку тая даведка ўвогуле не фігуравала), штабы аб'ядналіся і далей адзіным кандыдатам ішла Святлана Ціханоўская.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна16

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп паабяцаў прыняць перамогу дэмакратаў2

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША21

Ужо не 36,6. За 150 гадоў людзі сталі халаднейшымі6

Вы «сава» ці «жаўранак»? Навукоўцы навучыліся вызначаць гэта па валасах1

Беларускія дактары ўпершыню выратавалі немаўля без паловы дыяфрагмы

Пад Самарай пасля ўдару Украіны другія суткі гарыць адно з найбуйнейшых сховішчаў нафты ў Еўропе1

У Літве ўрачыста адзначылі 100‑годдзе былога прэзідэнта Валдаса Адамкуса. Быў і сам юбіляр ФОТЫ1

У Мінску кіроўца наляцеў на машыну, якую гаспадар рамантаваў пасярод вуліцы ВІДЭА3

У Дубровенскім раёне лось выбег на дарогу перад маршруткай з пасажырамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна16

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць