Вайна6565

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе

У ноч на 17 мая Маскоўскі рэгіён зазнаў адну з самых масіраваных атак беспілотнікаў.

На нафталіўнай станцыі каля Дурыкіна гараць два рэзервуары. Скрыншот з відэа з мясцовых чатаў

Упершыню ўкраінскія беспілотнікі здолелі прабіць кола абароны вакол расійскай сталіцы. Дроны беспаспяхова спрабавалі прабіцца да нафтаперапрацоўчага завода ў Капотні на паўднёвым усходзе Масквы (апошняе відэа тут ніжэй), але паразіць удалося толькі Сонечнагорскую нафтаналіўную станцыю ў Дурыкіне на паўночны захад ад горада (першыя відэа).

Там гараць два рэзервуары. Слупы чорнага дыму бачныя з усёй Масквы.

Некаторыя беспілотнікі ўдарылі па прамысловых аб'ектах у Падмаскоўі. Частка падаўленых РЭБ беспілотнікаў урэзалася ў жылыя дамы.

Распаўсюд інфармацыі пра ўдары ў Расіі абмежаваны.

Паводле звестак расійскіх уладаў, у непасрэднай блізкасці ад сталіцы за суткі было збіта больш за 120 беспілотнікаў. Пра колькасць пападанняў расійскія ўлады не паведамляюць.

У выніку начнога выбуху загарэлася Сонечнагорская наліўная станцыя. Гэты буйны аб'ект уваходзіць у сістэму магістральных нафтапровадаў вакол Масквы і выкарыстоўваецца для захоўвання і адгрузкі бензіну і дызельнага паліва.

Пажар зафіксаваны таксама ў тэхнапарку «Элма» (Зеленаград). Там працуюць больш за 150 рэзідэнтаў, якія спецыялізуюцца на вытворчасці мікраэлектронікі, аптычнай тэхнікі і навуковых распрацоўках, піша ASTRA.

На гэты час вядома пра трох загінулых у Падмаскоўі. У Хімках дрон трапіў у прыватны дом — загінула жанчына. У Мыцішчах абломкі БПЛА забілі двух мужчын на будоўлі.

У Краснагорску і Істры беспілотнікі пашкодзілі шматкватэрныя дамы, а ў пасёлку Аграгарадок пад удар трапілі шэсць прыватных дамоў, дзе параненыя чатыры чалавекі.

У самой Маскве параненыя найменш 12 чалавек.

Паводле заявы Мінабароны РФ, агулам СПА знішчылі 556 украінскіх БПЛА. Дроны былі збітыя над тэрыторыямі Белгарадскай, Калужскай, Курскай, Арлоўскай, Бранскай, Варонежскай, Тульскай, Смаленскай, Пскоўскай, Ліпецкай, Цвярской, Растоўскай абласцей, Краснадарскага краю, Маскоўскага рэгіёну, анексаванага Крыма, акваторыямі Чорнага і Азоўскага мораў.

Дагэтуль Масква зазнавала толькі выпадковай шкоды, а ўзровень падтрымкі вайны там быў найвышэйшы — бо на фронт ішлі пераважна мужчыны з бедных рэгіёнаў Расіі.

Каментары65

  • Indrid Cold
    17.05.2026
    Дрэнна маліліся за Пуціна /s
  • Говори правду
    17.05.2026
    пришёл желанный гость, А ты хочешь войны в Иране?
  • Беларус
    17.05.2026
    пришёл желанный гость, именно так, путин и русские думали, что бравые победы их вонючей империи, их узкого русского мира, победобесие, культ войны с лозунгами можем повторить будут только в телевизоре и в головах россиян, а все разрушения будут только в Украине. А тут стало прилипать в ответ, за все те преступления что совершили имперцы, придется отвечать. И это только начало.

    Те, кто не в рф и рб, помогайте Украине. Лично доначу знакомым украинцам на дроны. Сейчас может быть переломный момент, когда рф будет полыхать, тогда и у нас беларусов появится шанс избавиться от кремлевской навалачы.

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»30

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Усе навіны →
Усе навіны

Воспа магла стаць смяротнай не адразу2

Людзі абрываюць тэлефоны, на кватэру прэтэндуе 2‑3 чалавекі. Анонс іпатэкі пад 1% выклікаў ажыятаж5

Былая палітзняволеная Наста Лойка сустрэлася са сваім сабакам — праз амаль чатыры гады4

Беларускія студэнты заваявалі шэсць залатых медалёў на Міжнароднай матэматычнай алімпіядзе6

Сын прэзідэнта Зімбабвэ, меркавана, лячыўся ў Беларусі ад наркатычнай залежнасці1

Пуцін стаў пазбягаць паездак у рэгіёны ў еўрапейскай частцы Расіі, куды рэгулярна далятаюць дроны1

Канапацкая апублікавала фота з цэнтра Варшавы23

Што такое тэорыя няправільнага абутку?4

Дачка расійскага генерала, адказнага за мабілізацыю, дапамагае ўхіляцца ад войска за грошы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»30

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць