Грамадства22

Што з 23‑гадовым добраахвотнікам і былым палітвязнем Ціханам Клюкачом? Вось што вядома на гэты момант

Інфармацыю пра гібель Ціхана падчас баявога задання распаўсюдзіў яго нібыта саслужывец, але афіцыйнага пацвярджэння гэтаму няма. Год таму па сацсетках таксама распаўсюджвалася інфармацыя пра гібель Ціхана, але тады абышлося кантузіяй, пасля чаго «Франц» вярнуўся на пазіцыі.

У сацсетках распаўсюджваецца трагічная навіна пра гібель 23‑гадовага беларускага добраахвотніка Ціхана «Франца» Клюкача.

Першакрыніца гэтай навіны — былы палітвязень Піліп Шаўроў, які жыве ў Польшчы. 19 мая 2026 года яму напісаў украінскі баец з нікам Цім. Ён патлумачыў, што кантакт Шаўрова яму пакінуў Ціхан Клюкач.

«Спачуваю, але Ціхан загінуў падчас выканання задання на пазіцыі», — напісаў Цім.

Тое самае Цім пацвердзіў і карэспандэнту «Нашай Нівы», але ў нас няма магчымасці верыфікаваць гэтую трагічную інфармацыю. На ўдакладняючыя пытанні вайсковец не адказаў, і цяпер знаходзіцца афлайн.

Па словах украінскага вайскоўца, Ціхан Клюкач нібыта загінуў 9 мая 2026 года. З датай можа быць і блытаніна — у той дзень працягвалася расійска-ўкраінскае перамір'е, хоць асобныя перастрэлкі і ўзаемныя ўдары адбываліся.

Сябры Ціхана расказалі «Нашай Ніве», што з 9 мая ён насамрэч не выходзіць на сувязь, але яны вераць у лепшае. Выглядае, што ягоны інстаграм пэўны час назад быў выдалены.

Год таму па сацсетках таксама распаўсюджвалася інфармацыя пра гібель Ціхана Клюкача, але тады абышлося кантузіяй, пасля чаго «Франц» вярнуўся на пазіцыі.

Па словах Шаўрова, апошнім часам Ціхан служыў у 60‑й брыгадзе.

* * *

Ціхан Клюкач — былы палітвязень. Ён нарадзіўся і вырас у Берасці. Палітвязнем стаў у 18 гадоў, спрабуючы ўратаваць ад зняволення дзяўчыну, у якую закахаўся.

Тады сяброўка Ціхана, 18‑гадовая Сафія Малашэвіч, размалявала балончыкам з фарбай сістэму «Рубеж» — шчыты спецыяльных сродкаў абгароджвання. Ціхан на судзе спрабаваў узяць адказнасць за гэта на сябе, хоць на відэа было відаць, што малявала менавіта дзяўчына. Аднак у выніку калонію атрымалі і ён, і яна.

Ціхан Клюкач і Сафія Малашэвіч у судзе 

У зняволенні Ціхан, самавук, ствараў прыгожыя малюнкі.

На волю хлопец выйшаў 7 сакавіка 2022 года і праз нейкі час выехаў з Беларусі.

Тады Расія акурат была напаўшы на Украіну, і Клюкач, зусім малады, палічыў сваім абавязкам пайсці на фронт добраахвотнікам. Падчас службы быў звязаны і з Палком Каліноўскага, і з палком «Пагоня», які ў 2022 годзе спрабаваў ствараць ва Украіне Вадзім Пракоп'еў.

Праз праблемы ў адносінах з саслужыўцамі і камандзірамі Ціхан сыходзіў з войска, а пасля вяртаўся.

Каментары2

  • Молімся за ваяра
    20.05.2026
    Ціхан! Жыві!
  • у
    20.05.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычна відэа

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычна відэа

Усе навіны →
Усе навіны

Як беларус у 42 гады атрымлівае адукацыю ў Швейцарыі

Сабаленка адказала на папрокі, што яна, уся ў брыльянтах, патрабуе падвысіць прызавыя7

Расія атакавала Адэсу, у горадзе пажары

На захадзе Мінска здаецца кватэра за $1850 1

У СІЗА Таганрога ўкраінскай журналістцы Вікторыі Рошчынай зламалі патылічную костку — Нацпаліцыя Украіны9

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV6

Моцны вецер паваліў дрэва на Нямізе

У Расіі супрацоўніцы бара, што зрабіла «кальян на кулічы», далі рэальны тэрмін — тры гады20

Беларусь задзейнічала авіяцыю для збіцця дронаў, якія залятаюць у Віцебскую вобласць 3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычна відэа

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычна відэа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць