Свет

Удзельнікі трампаўскай Рады міру не спяшаюцца пералічваць грошы ў яе скарбонку

Паводле даных выдання Financial Times са спасылкай на чатыры інфармаваныя крыніцы, Рада міру, створаная Дональдам Трампам у пачатку 2026 года, праз чатыры месяцы пасля свайго запуску застаецца без рэальнага фінансавання.

Дональд Трамп. Фота: AP Photo/Mark Schiefelbein

Як сцвярджаюць крыніцы выдання, на банкаўскі рахунак арганізацыі не паступіла ніводнага даляра з абяцаных донарскіх узносаў. Прытым раней некалькі краін абяцалі ў суме каля 17 мільярдаў даляраў на праекты, звязаныя з аднаўленнем сектара Газа.

З-за адсутнасці грошай праца арганізацыі фактычна затармазілася. Усе асноўныя задачы, якія ёй ставіліся — раззбраенне ХАМАС, вывад ізраільскіх войскаў і аднаўленне Газы — аніяк не прасунуліся.

Таксама паведамляецца, што замест запланаванага механізму праз фонд Сусветнага банка, які павінен быў забяспечваць кантроль і празрыстасць, сродкі павінны былі паступаць на асобны рахунак у банку JPMorgan. У гэтым выпадку няма такога ўзроўню фінансавага кантролю і справаздачнасці.

Па інфармацыі FT і іншых крыніц, частка краін сапраўды абяцала ўдзел у фінансаванні, але фактычна ўнёскі зрабілі толькі асобныя ўдзельнікі, і сумы значна меншыя за заяўленыя. Напрыклад, Марока пералічыла каля 20 мільёнаў даляраў, якія пайшлі на працу офіса і адміністрацыйныя выдаткі.

У выніку «Рада міру» апынулася ў сітуацыі, калі яна фармальна існуе і мае планы, але без дастатковага фінансавання не можа іх рэалізаваць.

Пра праблемы з фінансаваннем «Рады міру» паведамлялася яшчэ раней. Паводле інфармацыі агенцтва Reuters, з дзевяці краін, якія абяцалі ўнесці грошы, фактычныя выплаты зрабілі толькі ААЭ, Марока і ЗША. Агульная сума атрыманых сродкаў склала менш за 1 мільярд даляраў.

На сустрэчы ў Вашынгтоне ў лютым Дональд Трамп заявіў, што ўдзельнікі ініцыятывы абяцалі каля 7 мільярдаў даляраў на аднаўленне сектара Газа. У гэты спіс уваходзілі Казахстан, Азербайджан, ААЭ, Марока, Бахрэйн, Катар, Саудаўская Аравія, Узбекістан і Кувейт.

Акрамя гэтага, ЗША павінны былі дадаць яшчэ 10 мільярдаў даляраў, а ААН — каля 2 мільярдаў. Гэтыя сродкі планавалася накіраваць, у тым ліку, на стварэнне нацыянальнага камітэта кіравання Газай, які павінен быў атрымаць частку функцый пасля раззбраення ХАМАС.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту44

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту44

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць