Грамадства88

Лукашэнка заявіў, што будзе ўдзельнічаць у Радзе міру, але пазней

«Можа, не ў Вашынгтоне. Дзесьці ў Еўропе ці на Блізкім Усходзе, можа быць, у Ізраілі, бліжэй тут, у Турцыі адбудуцца далейшыя пасяджэнні гэтай Рады».

Sergey Bulkin, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Беларусь мае намер у будучыні ўдзельнічаць у дзейнасці Рады міру на ўзроўні кіраўніка дзяржавы», — заявіў сёння Лукашэнка.

«Я вельмі спадзяюся, што тыя мерапрыемствы, якія будуць адбывацца ў далейшым… мы абавязкова на ўзроўні прэзідэнта будзем удзельнічаць у гэтай Радзе, абавязкова будзем удзельнічаць», — сказаў ён.

«Можа, не ў Вашынгтоне. Дзесьці ў Еўропе ці на Блізкім Усходзе, можа быць, у Ізраілі, бліжэй тут, у Турцыі адбудуцца далейшыя пасяджэнні гэтай Рады. Мы будзем удзельнічаць у ёй», — заявіў Лукашэнка.

Ён дадаў, што Беларусь традыцыйна транслюе мірны парадак дня, заўсёды выступае за мірнае ўрэгуляванне канфліктаў, і ў дадзеным кантэксце яна гатова ўдзельнічаць у дзейнасці Рады міру.

«У нас сцяг адзін — мір. Мы хочам міру і перш за ўсё там, дзе наш лёс — Украіна, — заявіў Лукашэнка. — Мы ўсе хочам там міру. І не толькі ва Украіне, але ў іншых пунктах. Думаю, што нам будзе там да месца (знаходзіцца ў Радзе міру)».

Першае пасяджэнне Рады міру пройдзе ў чацвер, 19 лютага, у Вашынгтоне. Лукашэнка быў запрошаны, але на мінулым тыдні Наталля Эйсмант заявіла, што ён не будзе ўдзельнічаць.

«На жаль, мы атрымалі запрашэнне позна, працоўны графік на гэты перыяд ужо быў спланаваны. Так, мы з задавальненнем наведалі б Злучаныя Штаты Амерыкі, але ёсць пытанні, якія немагчыма адкласці, — заявіла яна. — Акрамя таго, мы бяром пад увагу і магчымыя лагістычныя складанасці, якія могуць узнікнуць з-за незаконных санкцый, найперш Еўрасаюза — з улікам закрыцця паветранай прасторы над ЕС», — сказала Эйсмант.

У Вашынгтон паляціць міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў.

Каментары8

  • Хм
    16.02.2026
    А кремлевский карлик позволит?
  • Ёсік
    16.02.2026
    Няўжо Колька знайшоў у лабараторыі ген безсьмяротнасьці, што так далёка глядзіш наперад? Да 2030 не дацягніш, твае расейскія старэйшыя браты прыбяруць, навошта ім стары кульгаючы паў-дурань.
  • я тебя поцелую, потом, если ты захочешь (с)
    16.02.2026
    Ага, пазней, калі Хоза (хозяин - тюрк.) дасць дазвол.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі48

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі48

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць