Каментары да артыкула

Паслухайце песню «Зямля бацькоў», якую на «Фестывалі надзеі» выконвалі тройчы

  • Ні зямлі
    19.05.2026
    Ні бацькоў
  • Chuck Ramirez
    19.05.2026
    Іх зараз пазамыкаюць за Матчыну Мову ?
  • імя
    19.05.2026
    Дзякуй, адгукаецца
  • Мая мова, мая зямля, Беларусь МАЯ!
    19.05.2026
    Вельмі спадабалася, Мая мова, мая зямля, Беларусь МАЯ! Дзякуй Богу я Літвін!
  • Дзівосны гімн! якая ж ў нас цудоўная , родная мова!
    19.05.2026
    Мая мова, мая зямля, Беларусь МАЯ! , Дзівосны гімн! так бы слухаў і слухаў! якая ж ў нас цудоўная , родная мова!!! яна як алей на душу!!!
  • пацымбалам?
    19.05.2026
    цымбылы?
  • чакаў балалайкі ?
    20.05.2026
    пацымбалам?, Tak, а ты чакаў балалайкі ?
  • Духаўнiк Трампа даў джазу
    19.05.2026
    Яны гэта перад малiтвай за Лукашэнку спявалi цi трохi пасля?
  • Крута!
    19.05.2026
    Дзякуй!
  • Вялікі дзякуй спадару Д. Трампу за гэты падарунак
    19.05.2026
    Вялікі дзякуй спадару Д. Трампу за гэты падарунак і за тое, што вы надаеце суб’ектнасьць нашай любай, пакутнай Беларусі. Брат ў Хрысце напісаў сёння : Дзякуй за сьпеў — удзельнікам у бетонных вязьніцах заўсёды са сьлязьмі сьпяваў яго. Пахвала нашаму Богу Езусу Хрысту!
  • Беларусь
    19.05.2026
    А для мяне Беларусь - гэта не "сьпевы салаўя", не нейкія там "азёры", для мяне Беларусь - гэта беларусы, сапраўдныя людзі-беларусы. А беларус - гэта носьбіт беларускай культуры, у першую чаргу носьбіт любові да людзей і носьбіт Беларускай Мовы. Беларус - гэта НЕ нейкі там носьбіт нейкай паперкі пад назвай "пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь". Беларус - гэта носьбіт беларускай культуры, у першую чаргу носьбіт любові да людзей і носьбіт Беларускай Мовы.
  • Жвір
    20.05.2026
    Пакуль слухаў, нібы ў роднай хаце сябе адчуў, нават пах, які там быў некалі. Усе ўзгадаліся раптам, бацька, нечым заняты, маці, усе, і цёпла. Вінаваты я дужа. Панесла жыцьцё некалі, як той крэйзі трэйн па рэйках, які не спыніць, і зь якіх ня збочыць, і ня ведама куды, дзеля чаго й навошта, а кнопка "плэй бэк" у ім не прадугледжана... А можа й прадугледжана, і з'явіцца потым. Як жа сорамна ўжо цяпер.
  • Ніна
    20.05.2026
    Жвір , абдымаю Вас, тыя ж пачуцці!
  • Найперш не галасі!
    20.05.2026
    Жвір , не галасі.
    Самога сябе шкадаваць да аплакваць, што можа быць горш?
  • Найперш не галасі!
    20.05.2026
    Якаясьці падспудная занадта шчымлівая безнадзейнасць ва ўсёй песні.
  • Жвір
    20.05.2026
    Ніна, дзякуй, узаемна.
  • Жвір
    20.05.2026
    Найперш не галасі! , згодны з вамі, дзівакі тыя людзі, якія шкадуюць ды аплакваюць самі сябе. Але тут, калі вы ня ведаеце, ніхто ня плакаў, усе сьпявалі...
  • ?
    20.05.2026
    Найперш не галасі! , чаму ж, у нас пад яе танчылі і зацята цалаваліся. Ці вы эмацыйна нестабільны ?
  • Найперш не галасі!
    20.05.2026
    ?, калі цалавацца зацята, то яно добра ідзе пад любую музыку.
    Глухі я да песняў пра крынічаньку ды салаўёў, пра замілаванне цяпер тым, ад чаго раней свядома адмовіўся. Маніпулятыўная шамякіншчына.
    Напрыклад "Родныя вобразы",
    "... Мой родны кут" Якуба Коласа, а таксама "Алеся" Лучанка - Куляшова мне падаюцца больш змястоўнымі і шчырымі за ці то песню, ці то малітву.
  • Захар
    20.05.2026
    “Магутны Божа” пакуль што пад забаронай.
  • Найперш не галасі!
    20.05.2026
    Захар, о, трапна! Дзякуй.
    Дарэчы і да нашае размовы.
    "Дай спор у працы штодзённай шэрай..." - гэта вам не соплі з цукрам, гэта не складанне з асобы адказнасці, суб'ектнасці. Гэта руплівы пошук гармоніі з Сусветам, настрой на ідэалы справядлівасці, людскасці.
    Яно ў прынцыпе не пасуе з "устаньце і памаліцеся за свайго (свайму) начальніка(-ку)".
  • Valadzimir
    20.05.2026
    Якая масіраваная прамыўка глуздоў. Аказваецца, Іісус Хрістос "бачыў Беларусь сярод краін зямлі" ужо тады, калі нават славяне, як асобны этнас, яшчэ не сфармаваліся (пра іх, нагадаю, пачынаюць згадваць толькі ў 5 ст. н.э.). Ну а самі тутэйшыя, нагадаю, яшчэ ў пачатку 20 ст. не ведалі, што яны "белоруссы". Гы-гы.
  • Жвір
    20.05.2026
    Valadzimir, Езус перамяшчаецца ў часе, як вы па сваёй кватэры, і бачыць ды ведае ўсе свае творы адначасова, і вас, і вашых продкаў, і нашчадкаў у дзясятым калене... Адначасова.

    Засталіся пытаньні ? Зьвяртайцеся, патлумачу ўсё...
  • Найперш не галасі!
    20.05.2026
    Valadzimir, глузды неабходна рэгулярна мыць і чысціць.
    І не будзе "гы-гы".
  • Жвір
    20.05.2026
    Найперш не галасі! , каб Вам ведаць, глузды ня мыюць, мыюць чакры...Ну, прамываюць.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць