Спорт

Іран прыгразіў зняцца з чэмпіянату свету па футболе. Хто можа паехаць замест яго?

У суботу прэзідэнт федэрацыі футбола Ірана прыстрашыў, што краіна можа зняцца з чэмпіянату свету па футболе. Як ФІФА будзе вырашаць праблему?

Зборная Ірана па футболе ўдзельнічала ў шасці чэмпіянатах свету, але ні разу не выбіралася з групы. Фота: Gao Meng/VCG via Getty Images

Зборная Ірана, якая адабралася на турнір, усе матчы групавога этапу ў чэрвені павінна правесці ў ЗША: два — у Інглвудзе (супраць Новай Зеландыі і Бельгіі), адзін — у Сіэтле (з Егіптам). І ёсць вялікія сумневы, што гэта магчыма, піша Sports.ru.

Прэзідэнт федэрацыі футбола Ірана Мехдзі Тадж заявіў, што пасля абвастрэння вайсковага канфлікту цяжка «з аптымізмам глядзець на чэмпіянат свету» і што ўдзел зборнай у турніры ён асабіста лічыць малаверагодным. Пры гэтым Тадж падкрэсліў, што канчатковае рашэнне — за дзяржавай.

Калі каротка: вырашае ФІФА. Калі разгорнута: вырашае ФІФА «па ўласным меркаванні».

Канкрэтныя крытэрыі не прапісаны. Здаровы сэнс падказвае, што ў аснову рашэння павінен легчы спартыўны прынцып.

Па правілах, калі зборная адмаўляецца ад удзелу ў ЧС за 30 і больш дзён да першага матчу — яе аштрафуюць на суму ад 277 тысяч еўра (250 тысяч швейцарскіх франкаў), калі менш чым за 30 дзён — ад 554 тысяч еўра (500 тысяч швейцарскіх франкаў).

Калі адмовіцца падчас турніру, то можа быць забаненая на наступны ЧС. Ва ўсіх выпадках яе папросяць кампенсаваць грашовую шкоду, якую панясе ФІФА і арганізатары.

Адразу ў галаву прыходзіць эпічная замена Югаславіі на Данію за некалькі дзён да старту Еўра-1992 — з-за вайсковага канфлікту на Балканах.

Хоць гэты выпадак падыходзіць не цалкам, таму што Еўра арганізоўвае УЕФА, а ЧС — ФІФА. Тады замену зрабілі якраз па спартыўным прынцыпе — датчане ў адборы занялі другое месца ў групе пасля югаславаў. Даведаўшыся пра рашэнне УЕФА, яны перапынілі адпачынкі і потым сенсацыйна перамаглі на турніры.

Часцей ФІФА баніць каго-небудзь і яшчэ да/падчас адбору — так было са зняццем зборнай Расіі ў лютым 2022 перад стыкамі, а тую ж Югаславію не дапусцілі на адбор на ЧС-1994.

У гэтым цыкле зборная Эрытрэі з уласнай ініцыятывы адмовілася ад удзелу ў афрыканскім адборы яшчэ да першай гульні.

З адмоваў ужо пасля адбору можна ўспомніць далёкі ЧС-1950, калі на турнір не прыехалі тры ўдзельнікі — Індыя, Шатландыя і Турцыя.

Індыя насуперак міфу пра жаданне гуляць басанож па афіцыйнай версіі эканоміла грошы, а па неафіцыйнай — палічыла турнір несур'ёзным.

Лішнія выдаткі напалохалі і Турцыю, а Шатландыі перашкодзіў гонар — справа ў тым, што яна прайграла ўнутраны турнір Англіі. Сакратар мясцовай футбольнай асацыяцыі Джордж Грэм заявіў, што Шатландыя прыняла б запрашэнне ФІФА толькі ў статусе чэмпіёнаў Вялікабрытаніі. Магчыма, пад такой фармулёўкай таксама хавалася нежаданне траціцца.

У выніку ў фінальным турніры замест 16 зборных удзельнічалі толькі 13.

Ключавая выснова: замену шукалі па спартыўным прынцыпе, але краіны на замену (Ірландыя, Партугалія, Францыя) таксама адмовіліся ехаць.

Хто стаіць у чарзе на месца Ірана?

Лагічна выказаць здагадку, што Іран павінна замяніць зборная з Азіі, адкуль адабраліся таксама Японія, Паўднёвая Карэя, Узбекістан, Катар, Іарданія, Саудаўская Аравія, Аўстралія (удзельнічае ў азіяцкім адборы).

Зборная Ірака ў канцы сакавіка можа атрымаць пуцёўку праз міжкантынентальныя стыкавыя матчы — сапернікам будзе Балівія ці Сурынам.

Калі Ірак прайграе стыкі да магчымай адмовы Ірана, то, верагодна, атрымае спецыяльнае запрашэнне. Калі не, чарга дойдзе да ААЭ, якія саступілі Іраку права згуляць у стыках.

Магчымы альтэрнатыўны варыянт — выбраць азіяцкую краіну з самым высокім рэйтынгам ФІФА. Тут кандыдат той жа — ААЭ саступае толькі зборным, якія ўжо выйшлі на турнір.

Вядома, не варта забываць «уласнае меркаванне» ФІФА.

Юрыдычна яна можа запрасіць каго заўгодна, але, хутчэй за ўсё, паспрабуе ўсё ж такі прыняць лагічнае рашэнне, каб пазбегнуць новых рэпутацыйных страт

Каментары

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

З'явіўся новы рэйтынг найбольш бульбяных краін свету7

«Я цябе могну». Што за трэнд, які падхапілі нават курсанты ў Гомелі?12

Пад Мінскам ёсць сад, у якім яблыкаў можа набраць кожны

Іран перад ударам па амерыканскай базе ў Іарданіі атрымаў спадарожнікавыя здымкі з Кітая

Саудаўская Аравія прыпыніла працу нафтаправода «Усход — Захад» пасля атакі дронаў з тэрыторыі Ірака. Па ім ідзе 5% сусветнай нафты

Расійскі прадзюсар Макс Фадзееў выпусціў песню пра Беларусь — і праспяваў яе з дачкой бізнэсмена, звязанага з сям'ёй Шэймана16

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка19

Развітанне з вугалем адкладаецца. Бруднае паліва зноў у модзе дзякуючы Трампу, Пуціну і глабальнаму пацяпленню3

Па цэнтры Мінска скачуць рыцары, а ратавальнікі бегаюць праз дым. Як у сталіцы святкуюць Дзень горада ШМАТ ФОТА9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць