Музыка2929

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў

З 1 сакавіка ў Расіі набыў моц закон аб прапагандзе наркотыкаў у інтэрнэце, што закранула многіх артыстаў — музыкі, якія не паспелі да вясны пачысціць свае трэкі ад любых згадак забароненых рэчываў, цяпер выдаляюцца са стрымінгавых сэрвісаў. Карыстальнікі «Яндэкс Музыкі» масава скардзяцца на цэнзуру — прычым не толькі ў Расіі, але і ў Беларусі, дзе гэта адна з самых папулярных платформ.

Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: podster.fm

Людзі абураюцца, што чарговы раз аплацілі падпіску на «Яндэкс Музыку», а слухаць многія любімыя трэкі адтуль немагчыма: з раней паўнавартасных твораў выразаныя кавалкі, у іх запіканыя ці замененыя словы.

«Пяць трэкаў запар суцэльнае запікванне, немагчыма слухаць», — паскардзіўся адзін з карыстальнікаў Трэдс. З ім салідарныя і іншыя беларусы:

«Ну што, як вам сённяшняя «Яндэкс. Музыка», таксама радуе адсутнасць паловы слоў і трэкаў?»

«Мы пачыналі са сцягвання песень на тэлефон, эвалюцыянавалі да зручных музычных сэрвісаў, дзе ўся музыка свету ў цябе ў доступе, а ў выніку вернемся да сцягвання песень на тэлефон», — разважае адзін з каментатараў.

«Час даставаць свой старэнькі mp3-плэер», — пагаджаюцца з ім.

Скрыншот: @galkinby / Threads

Згодна з новым расійскім законам, пад прапаганду падпадае любы распаўсюд у інтэрнэце інфармацыі пра вытворчасць, ужыванне ці збыт наркотыкаў, а таксама іх прэзентацыя ў якасці нормы ці з пазітыўнай афарбоўкай. На справе любая згадка рэчываў у трэках і кліпах артыстаў, СМІ ці фільмах цягне цяпер на штраф (за першае парушэнне) ці нават пазбаўленне свабоды тэрмінам за паўторнае парушэнне.

Многія артысты паспелі падрыхтавацца да 1 сакавіка, і ў іх трэках цяпер замест згадкі ўмоўнай марыхуаны проста грае музыка — вакал з тэкстам выразаны. Калі не ведаць прычыны, то гучыць дзіўна — нібыта аўтар песні проста забыў словы.

Так, стары хуліганскі трэк групы Jane Air «Junk» адразу пачынаецца без слоў, бо ў арыгінале ён стартуе з радка «Хэш, хэш, они курят хэш». 

Дуэт рэпераў «Баста» і Guf у «Только сегодня» таксама «нармалізаваны» — у рэчытатыве «Я, честно говоря, себе плохо представляю, как это жить, ничего не употребляя. Я настолько привык изменять сознание постоянно, как я смогу обходиться без плана. Что это за утро без жирного косячка, и что будет за вечер без стаканчика вискаря?» — вычышчаная нават фраза пра «неўжыванне нічога».

Гурт «АК-47» перазапісаў частку альбома «Berezovskiy» — адтуль прыбраў не толькі згадкі пра наркотыкі, але і негатыўную ацэнку дзейнасці праваахоўных органаў — замест «кілаграма дзвіжухі» цяпер будзе «кілаграм шавухі».

У вядомым жа трэку Guf «Ice Baby» прыбралі, напрыклад, згадку «дылераў». А «Лашадка» Найка Барзова больш не вязе нічога, у арыгінале ж песні яна транспартуе «какаін».

Беларусы таксама адзначылі праблемы з прайграваннем творчасці Loc-Dog, Anacondaz, Makosh і іншых.

Творчасць артыстаў, якія не паспелі ўнесці карэктаванні, на гэты момант выдалілі з пляцовак — цяпер на «Яндэкс Музыка» і «VK музыка» недаступныя, напрыклад, тры альбомы рок-гурта «Агата Крысці». Тое самае закранула Pharaoh, Славу КПСС ды іншых.

Некаторыя з іх ужо паабяцалі фанатам, што музыка вернецца на стрымінгі, як толькі яны «прывядуць яе ў парадак, выкрасліўшы некаторыя словы».

Як і дзе «ачышчаць» аўтарскія трэкі, вырашаюць артысты і лэйблы, каб не атрымаць пасля позву ў суд. Таму папраўленыя версіі трэкаў можна знайсці і на іншых пляцоўках. Напрыклад, трэк «Басты» і «Гуфа» «Только сегодня» нармалізаваны і для Spotify.

На фоне новых абмежаванняў топ-чарты AppStore узначаліў сэрвіс SoundCloud — туды кожны можа загрузіць песні, мінуўшы папярэднюю мадэрацыю. Там ужо можна знайсці некаторыя падборкі без цэнзуры. Таксама людзі масава завісаюць на торэнтках кшталту RuTracker, сцягваючы ўлюбёную творчасць у арыгінале.

Каментары29

  • mp3
    03.03.2026
    mp3 mp3 mp3 forever.
  • Алесь
    03.03.2026
    чаму няма сэнсу слухаць расейскамоўныя песні. Таму што праз тэкст у галаву лезуць думкі аўтара. Даволі часта яны не зусім разумныя, мякка кажучы. У замежнай музыцы глупства таксама даволі, есць яго не разумееш і слухаеш толькі музыку.
  • Indrid Cold
    03.03.2026
    Расейская музыка, як і расейская культура - гэта культ карго. Свайго няма, усе - гэта копія заходняй музыкі, кніг і фільмаў.

Цяпер чытаюць

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?2

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Усе навіны →
Усе навіны

Як эксперымент у Слуцку паказаў камунальнікам, што прычына смецця не ў людзях, а ў іх працы10

Казачніца з Мінска паўдзельнічала ў шоу ТНТ на выжыванне2

ГУР Украіны: Перамір'я ў гэтым годзе не будзе3

Рэйтынг Трампа апусціўся да найніжэйшага за часы яго кіравання3

У Расіі беларус знайшоў чужы пашпарт. Тады спаліў свой беларускі і вырашыў прарывацца ў Нарвегію1

Адзін з кіраўнікоў ФІФА звольнены пасля крытыкі плана Інфанціна

Статкевіч: Пяць гадоў таму з нашым народам здарылася трагедыя48

Украінскія беспілотнікі атакавалі Маскву. Атака стала найбуйнейшай за два гады2

Наваполацкі НПЗ рыхтуецца да планавага рамонту. Гэта кепская навіна для Расіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?2

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць