У жудаснай аварыі пад Рэчыцай загінулі дачка і ўнук. Цяпер у бальніцы памерла і сама жанчына
У лякарні памерла 57‑гадовая пасажырка «Рэно», якая пацярпела ў страшным сутыкненні з фурай. Ранкам 2 сакавіка на месцы ў ДТЗ загінулі ейная дачка і ўнук.

Інфармацыю пра тое, што пацярпелая ў ДТЗ у Рэчыцкім раёне 57‑гадовая пасажырка, нягледзячы на намаганні лекараў, памерла ў бальніцы, паведаміў канал «Мазыр».
Трагедыя адбылася раніцай на трасе паміж Светлагорскам і Рэчыцай. Паводле папярэдніх звестак, 35‑гадовая жанчына за стырном Renault Laguna не справілася з кіраваннем, і машыну выкінула на сустрэчную паласу пад грузавік DAF.

Удар быў такой сілы, што кіроўца і яе 9‑гадовы сын загінулі імгненна. За жыццё старэйшай пасажыркі, маці кіроўцы, дактары змагаліся ў рэанімацыі рэчыцкай бальніцы, аднак выратаваць яе не ўдалося — атрыманыя траўмы былі несумяшчальнымі з жыццём.
Каментары