Грамадства33

Міколу Аўтуховіча вярнулі з калоніі ў гродзенскую турму

Палітвязень Мікалай Аўтуховіч пераведзены з калоніі № 14 у Навасадах у гродзенскую турму № 1, паведаміла «Радыё Свабодзе» дасведчаная крыніца. Са слоў гэтай крыніцы, у гродзенскай турме Аўтуховіч знаходзіцца з 31 студзеня.

Мікола Аўтуховіч. Фота: «Наша Ніва»

Рашэнне аб пераводзе Аўтуховіча на турэмны рэжым выязны суд прыняў у калоніі 23 студзеня. На колькі гадоў Мікалая Аўтуховіча зноў перавялі на турэмны рэжым, дагэтуль невядома.

Паводле слоў крыніцы, Мікалай Аўтуховіч апынуўся ў той жа камеры, дзе быў да пераводу з гродзенскай турмы ў Навасады ў канцы 2025 года.

«Этап заняў адзін дзень, ужо 31 студзеня быў у былой камеры. З праблем толькі тое, што не ўсё з ягоных рэчаў яму аддалі», — паведаміла крыніца.

Стан здароўя Аўтуховіча, паводле крыніцы, ранейшы:

«З зубамі заўсёды праблема, але сказаў, каб за яго не хваляваліся».

У гродзенскай турме № 1 Мікалай Аўтуховіч прабыў больш за тры гады з агульнага тэрміну 25 гадоў, які яму прызначыў суд у 2022 годзе. У калонію ў Навасадах палітвязня перавялі ў канцы мінулага года, паколькі ў яго скончыўся тэрмін знаходжання менавіта на турэмным рэжыме, але ўжо праз тры тыдні на новым месцы над Аўтуховічам зноў адбыўся суд, які другім разам прызначыў яму турэмны рэжым. За што дадаткова пакаралі палітвязня, невядома.

Былога прадпрымальніка з Ваўкавыска, праваабаронцу і актывіста Мікалая Аўтуховіча затрымалі ў снежні 2020 года, а ў кастрычніку 2022‑га асудзілі на 25 гадоў зняволення паводле 10 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, уключна з такімі цяжкімі, як «акт тэрарызму» і «змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам». Паводле прысуду, першыя 5 гадоў ён мусіў адбыць на турэмным рэжыме.

Гэта ўжо трэцяе зняволенне Мікалая Аўтуховіча. Першае было з кастрычніка 2005 года да студзеня 2008-га. Другое — з лютага 2009‑га да красавіка 2014 года, прычым больш за два гады да канца тэрміну ён правёў у гродзенскай турме.

Каментары3

  • Ігар
    04.03.2026
    Вельмі выдатна дзядзька!
  • Robêrt
    04.03.2026
    Грошы на выкуп Андрэя Пачобута ёсьць , але палякам да лямпачкі . 🦍
  • розовые пони пишут статьи?
    04.03.2026
    "над Аўтуховічам зноў адбыўся суд, які другім разам прызначыў яму турэмны рэжым. За што дадаткова пакаралі палітвязня, невядома" Вы, редакция, прикалываетесь?! Какая разница, что написано в их паршивых бумажках! Незастегнутая пуговица или неопущенный воротник. Человека карают за фамилию! Автухович ассоциируется с героем, борцом, несломленностью. Это и только это причина издевательств!

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць