Грамадства1313

Падатак на сабак зробяць абавязковым для ўсіх іх уладальнікаў

У Мінску з 1 ліпеня 2026 года зменіцца парадак налічэння падатку на сабак. Цяпер яго будуць абавязаныя плаціць усе ўладальнікі, калі будзе ўстаноўлена, што жывёліна фактычна жыве ў кватэры, незалежна ад таго, зарэгістраваная яна ці не, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Паводле дзейных правіл, сабаку трэба зарэгістраваць у службе «Адно акно» па месцы жыхарства. Працэдура бясплатная і праводзіцца ў дзень падачы заявы.

Падатак уладальнікі павінны плаціць штоквартальна з таго моманту, як жывёліне спаўняецца тры месяцы.

Да 1 ліпеня будзе дзейнічаць пераходны перыяд. У аплатных паведамленнях з’явіцца напамін пра неабходнасць рэгістрацыі свойскіх жывёл. Пасля гэтай даты падатак пачнуць налічваць усім уладальнікам, калі будзе пацверджана, што сабака жыве ў іх кватэры. Інфармацыю пра незарэгістраваных жывёл плануюць атрымліваць з розных крыніц.

У падатковым заканадаўстве няма нормы, што падатак спаганяецца толькі з зарэгістраваных сабак, таму нават без афіцыйнай рэгістрацыі сума можа з’явіцца ў квітанцыі.

Базавая стаўка падатку складае 14 рублёў, для сабак патэнцыйна небяспечных парод — 67 рублёў. Аднак у сталіцы ўстаноўленая паніжаная стаўка — 11 рублёў 10 капеек за квартал за аднаго сабаку. Падвышаная стаўка пакуль не прымяняецца, бо афіцыйны спіс небяспечных парод не зацверджаны.

Ад выплаты вызваляюцца асобныя катэгорыі грамадзян:

  • людзі з інваліднасцю, якія маюць сабаку-павадыра;
  • інваліды I і II груп;
  • інваліды III групы — для аднаго сабакі;
  • пенсіянеры — для аднаго сабакі;
  • бацькі дзяцей з інваліднасцю;
  • шматдзетныя сем’і — для аднаго сабакі;
  • жыхары аднакватэрных або блокавых дамоў — для аднаго сабакі.

За адсутнасць рэгістрацыі прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць — штраф ад 1 да 15 базавых адзінак. Калі падатак налічаны, але не аплачаны, штраф складзе 15% ад нявыплачанай сумы, але не менш за палову базавай адзінкі.

Каментары13

  • Калі прыйдзем да ўлады
    04.03.2026
    Падатак прыбраць, замест гэтага ўвесці дзікі штраф за непрыбранае сабачае гаўно.
  • Кажыце.
    04.03.2026
    а за Умку ужо гаспадары разлічыліся?
  • 04.03.2026
    Калі прыйдзем да ўлады, табе яно шкодзіць ? Дык ня трэба яго есці шмат .
    Што занадта то ня здраве . Мне і ўсёй маёй фаміліі больш ня падабаецца аута ўладальнікі , якія труцяць паветра. Кожнана дзяцёнка магчыма навучыць каб ён абыходзіў лайно сабаччэ . Ня можна забараніць яму дыхаць . Колькі мрэць ад сабак ? А колькі ад дрэннага паветра? Наведайся ў Бараўляны .
    За свято , ваду , ацяпленне... і так людзі плоцяць . Ежа за сваі грошы . Такі за што ?

Цяпер чытаюць

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці10

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску чыноўнікі адмянілі расійскую рэйв-вечарынку4

У Падмаскоўі беларускі бомж забіў расійскага бамжа4

У войсках спецназу па загадзе Лукашэнкі фармуюць падраздзяленне з няўдалых аграрыяў і парушальнікаў дысцыпліны25

На Нарачы перакуліўся катамаран1

УСУ знішчылі пазіцыю комплексу СПА С-400 побач з палацам Пуціна1

Сталі вядомыя імёны зніклых у гарах Кыргызстана альпіністаў. Двое з іх беларусы3

У Варшаве прайшоў традыцыйны Жаночы сняданак са Святланай Ціханоўскай ФОТЫ29

Супрацоўнікі міліцыі, якія трапілі ў ДТЗ у Кобрыне, шпіталізаваныя4

Сын Джо Байдэна расказаў пра пагаршэнне стану бацькі, які хварэе на рак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці10

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць