Свет44

Стала вядома імя беларускага кадэбіста, які курыраваў завербаванага кіраўніка малдаўскай разведкі. І іх хітры спосаб камунікацыі

З’явіліся новыя падрабязнасці справы былога намесніка дырэктара Службы інфармацыі і бяспекі Рэспублікі Малдова Александру Бэлана, абвінавачанага ў шпіянажы на карысць КДБ Беларусі, піша «Радыё Свабода».

Аляксандру Бэлан. Фота з яго сацсетак

Былы намеснік кіраўніка спецслужбы Малдовы, паводле матэрыялаў крымінальнай справы, падтрымліваў аператыўную сувязь з супрацоўнікам КДБ Беларусі Уладзімірам Варажбітавым, піша румынскі сайт Digi24.ro.

Імя Варажбітава не згадваецца ў адкрытых крыніцах у Беларусі. Паведамляюць, што беларускага агента падтрымлівалі яшчэ тры супрацоўнікі КДБ, а раней ён удзельнічаў у кіраванні іншым шпіёнам Уладзіславам Надзейкам, які працаваў на тэрыторыі Польшчы.

Вядома таксама пра абраны Бэланам метад сувязі з супрацоўнікамі беларускага КДБ: замест таго, каб адпраўляць электронныя паведамленні, якія можна перахапіць пры перадачы, удзельнікі сумесна атрымлівалі доступ да аднаго і таго ж акаўнта электроннай пошты і пісалі паведамленні ў тэчцы «Чарнавікі», фактычна не адпраўляючы іх.

Судовыя крыніцы сцвярджаюць, што паведамленні захоўваліся ў сумесным акаўнце, былі бачныя абодвум бакам, але не перадаваліся праз электронную пошту. Гэты метад, які гадамі выкарыстоўваюць шпіёнскія структуры ва ўсім свеце, значна ўскладняе працу следчых. Пасля арышту малдаўскага шпіёна электронная пошта была выдаленая з Беларусі.

Хто такі Аляксандру Бэлан

Александру Бэлан, былы намеснік дырэктара Службы інфармацыі і бяспекі (SIS) Малдовы, затрыманы ў Румыніі за шпіянаж на карысць Рэспублікі Беларусь, знаходзіўся пад следствам у Рэспубліцы Малдова прынамсі па дзвюх крымінальных справах.

47‑гадовы Бэлан быў вельмі актыўны ў сацыяльных сетках пасля звальнення з SIS, крытыкаваў дзейнасць малдаўскіх спецслужбаў, напрыклад, за несвоечасовае ўмяшанне і непрыняцце мер супраць расійскага ўплыву на выбары ў Рэспубліцы Малдова. За апошнія два гады ён правёў як мінімум чатыры прэс-канферэнцыі і быў запрошаны на некалькі тэлевізійных шоу ў якасці эксперта.

На адной з прэс-канферэнцый ён заяўляў, што ў 2019—2022 гадах SIS мог не перашкаджаць уезду ў Малдову высокапастаўленых «эмісараў замежнай разведкі», якія ўдзельнічалі ва ўмацаванні ваенізаваных структур у сепаратысцкім Прыднястроўі і кансультавалі палітыкаў у Тыраспалі.

Пасля яго арышту 8 верасня 2025 года ў аэрапорце румынскай Цымішаары румынскае Упраўленне расследавання арганізаванай злачыннасці і тэрарызму (DIICOT) заявіла, што падазрае Бэлана ў асабістых кантактах з замежнай дзяржавай — Рэспублікай Беларусь — і ў продажы ёй сакрэтнай інфармацыі.

Бэлан працаваў у малдаўскіх сілавых структурах больш за 20 гадоў, а ў 2016—2018 гадах займаў пасаду намесніка дырэктара SIS. Паводле яго ўласных паказанняў, ён быў не раз адзначаны, узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі». У публічных выступах, называючыся палкоўнікам SIS, Бэлан заяўляў, што каардынуе «асноўныя аператыўныя ўзроўні» малдаўскіх спецслужбаў, у тым ліку Антытэрарыстычны цэнтр, і кіруе складанымі спецаперацыямі, «некаторыя з якіх маюць гістарычнае значэнне».

Каментары4

  • Беларус
    04.03.2026
    Аказваецца, гэбня працуе на карысьць Беларусі, а не рэжыму. Во як! Вельмі карысная ўстанова, атрымліваецца. І гэтыя дзеячы яшчэ кажуць нам, што дыктатар прайграў выбары. Дык не. Дзе ж! Не прайграў. Дзякуючы менавіта такім аўтарам і іх прызнаньню.
  • .
    04.03.2026
    Была і другая пошта, дзе знайшлі справаздачы.
    Больш поўны, не скарочаны пераклад не на Свабодзе і НН, а на reform і zerkalo.
  • Сучасны менеджмент
    04.03.2026
    На кожнага Белана ў канторы тры е.лана.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці3

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек5

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць