Беларус у Сербіі рыхтаваў прарасійскіх актывістаў для дэстабілізацыі ў Малдове
Паводле інфармацыі чарнагорскага выдання Vijesti, напярэдадні парламенцкіх выбараў у Малдове, якія прайшлі 28 верасня, беларус Аляксандр Гантароў разам з расіянінам Сяргеем Андрэенкавым на тэрыторыі комплексу Sunčana reka недалёка ад сербскага горада Лозніца ў перыяд з ліпеня па верасень навучылі больш за 150 прарасійскіх актывістаў распазнаванню баявых цэляў і стральбе, піша «Радыё Свабода».

Падрыхтоўка, як паведамляецца, была арганізаваная з мэтай зрыву парламенцкіх выбараў у Малдове ў выпадку выніку, неспрыяльнага для прарасійскіх сіл.
Вайсковыя інструктары двойчы выязджалі ў Чарнагорыю з Сербіі, каб не парушаць заканадаўства, бо расіяне і беларусы могуць знаходзіцца ў Сербіі без візы толькі 30 дзён.
Вядома, што Сяргей Андрэенкаў падчас поўнамаштабнага ўварвання арміі РФ ва Украіну ў 2022 годзе працаваў дарадцам кіраўніка вайскова-цывільнай адміністрацыі акупаванай тэрыторыі Харкаўскай вобласці Украіны.
Перад парламенцкімі выбарамі малдаўская паліцыя правяла шэраг ператрусаў, у выніку якіх былі затрыманыя 74 чалавекі, якія падазраюцца ў праходжанні падрыхтоўкі ў Сербіі пры каардынацыі расійскіх спецслужбаў з мэтай правакацыі гвалту і масавых беспарадкаў. Гэтая група асоб вывучала тактыку прарыву паліцэйскіх кардонаў, выкарыстанне гумовых дубінак, прыёмы абыходжання з агнястрэльнай зброяй.
Еўракамісія расследуе, якім чынам дзясяткі грамадзян Малдовы прайшлі ў Сербіі такое навучанне. Паліцыя Сербіі затрымала двух грамадзян па падазрэнні ў арганізацыі і фінансаванні лагера каля Лозніцы.
Паводле даных следства, адзін з арыштаваных падазраецца ў выплаце праз свае кампаніі каля 10 тысяч еўра інструктарам ваенізаванай падрыхтоўкі.
Малдова паказала, як Пуціну і Лукашэнку можна даваць па зубах і ў гібрыднай вайне
БелдзяржСМІ і каналы сілавікоў спрабавалі бударажыць Малдову разам з расіянамі. Вось што з гэтага выйшла
Малдаване Беларусі галасавалі не так, як малдаване Расіі. Уплыў праеўрапейскіх настрояў у беларускім грамадстве?
На выбарах у Малдове перамагла праеўрапейская партыя прэзідэнта Санду, прарасійская апазіцыя прайграла
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары