Грамадства1111

Малдаване Беларусі галасавалі не так, як малдаване Расіі. Уплыў праеўрапейскіх настрояў у беларускім грамадстве?

Нягледзячы на тое, што ў Мінск для галасавання арганізавана прывозілі групы з Расіі, вынікі выбараў па мінскім участку адрозніваюцца ад расійскіх участкаў. 

Малдаване прыбылі ў Мінск з Расіі, каб прагаласаваць на выбарах 28 верасня. Фота: БелТА

«Малдаване прыбываюць у Мінск з Расіі, каб прагаласаваць на парламенцкіх выбарах сваёй краіны, — рапартавала дзяржаўнае агенцтва БелТА. — У РФ працуюць толькі 2 участкі для галасавання, размешчаныя ў Маскве, і яны не даюць рады колькасці малдаван, якія жадаюць прагаласаваць на выбарах у парламент сваёй краіны. Таму прадстаўнікі малдаўскай дыяспары прыязджаюць у Мінск, дзе прагаласаваць можна на ўчастку, адкрытым у амбасадзе Малдовы ў Беларусі».

Паведамленне суправаджалася фотамі, як людзі калонай ідуць па тэрыторыі пасольства.

Цяжка сказаць, колькі з 405 чалавек, якія прагаласавалі ў Мінску, былі арганізавана прывезеныя з Расіі аўтобусамі і самалётамі. Але звяртае ўвагу розніца ў папулярнасці партый.

На ўчастках для галасавання ў Расіі прарасійскі «Патрыятычны блок» набраў 67% галасоў, а праеўрапейская Партыя дзеяння і справядлівасці (PAS) — 12%. 

А што на ўчастку для галасавання ў малдаўскай амбасадзе ў Беларусі на вуліцы Ульянаўскай?

Тут за «Патрыятычны блок» прагаласавалі 53% выбарцаў, за PAS — 29%.

З улікам таго, што вялікую частку галасоў далі выбарцы, прывезеныя з Расіі — не выключана, што праплачаныя, прыхільнасці малдаван Беларусі, магчыма, не настолькі далёкія ад пазіцыі малдаван Літвы і Латвіі.

У Вільні за «Патрыятычны блок» аддалі галасы 11% выбарцаў, за PAS — 67%. У Рызе за «Патрыятычны блок» прагаласавалі 17% выбарцаў, за PAS — 64%.

Настроі нацыянальных дыяспар шмат у чым падобныя да настрою грамадства ў цэлым. Так малы факт вынікаў галасавання малдаван у Мінску чарговы раз паказаў, што настроі ў Беларусі адрозніваюцца ад настрояў у Расіі. 

Каментары11

  • Gorliwy Litwin
    29.09.2025
    Ну проста афігенная розніца, разгледзелі пад лупай. Не 67 і 12 а 53 і 29. Супер Еўропа. Увесь час лідары сьвядомых спадароў займаюцца гэтымі нарцысічнымі нацяжкамі
  • %
    29.09.2025
    Ну так і есьць. Вось і ў нас прыкладна такая ж лічба (магчыма трошкі меней, але каля 20%) маюць праэўрапейскія погляды. Астатнія або ніякіх поглядаў, або "куда мы без России"
  • Янка
    29.09.2025
    Хутчэй за ўсё тлумачэнне простае: расейскія малдаване пераважна ёсць жыхарамі Трансністрыі, якія апроч малдоўскіх пашпартов і "жабкавых грамат" "ПМР" маюць таксама грамадзянства Расеі, якое тая раздавала тамтэйшым жыхарам ледзь не аўтаматычна. Таму яны ня вельмі зацікаўленыя ў еўрапейскім руху Малдовы. Вялікага сэнсу для іх ехаць на жыхарства ў Беларусь, у якой яны нават з расейскімі пашпартамі ўсё роўна будуць мець статус іншаземца, для іх няма. Наадварот, для грамадзян Малдовы з правабярэжжа Днястра Беларусь ёсць нашмат больш камфортнай, чым Расея, бо нават пры Лукашэнку яна з'яўляецца нашмат больш еўрапейскай краінай, а геаграфічная блізкасць ЕЗ і безвіз даюць ім шмат дадатковых магчымасцяў зарабляць, што таксама робіць еўрапейскі выбар для іх больш прывабным.

Цяпер чытаюць

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс49

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

«Акулёнак ту-ру-ру-ру». Як з 90‑секунднага дзіцячага роліка вырас 400‑мільённы бізнэс2

Гіганцкі катлаван замест магіл. Вось як выглядае будоўля Акадэміі КДБ на Залатой Горцы5

«Чакаем, што з намі будуць кансультавацца». Заходнія палітыкі — пра тайны мірны план ЗША8

Лукашэнка сказаў, што паляціць у М'янму і Алжыр, а ў снежні сустрэнецца з амерыканцамі2

Лукашэнка: Некаторыя рэктары дастукаліся да антыдзяржаўнай палітыкі і сталі царкамі10

Хлопцы здымалі ролік для сацсетак пра важнасць правіл дарожнага руху — за гэта іх аштрафавала ДАІ1

Два новыя рэктары, гендырэктар МТЗ і намеснікі міністраў — новыя прызначэнні1

Пракуратура заблакавала сайт з беларускімі кнігамі і сувенірамі2

Літва не будзе кампенсаваць страты перавозчыкаў, якія захраслі ў Беларусі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс49

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць