Эканоміка1616

У Беларусі абмяжоўваюць хуткасць мабільнага інтэрнэту. А якія цэны і ўмовы ў Польшчы і Літве?

Параўналі тарыфныя планы.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

З 23 лютага ў Беларусі пачалі абмяжоўваць хуткасць мабільнага інтэрнэту на тарыфах з безлімітным трафікам пасля выкарыстання 30 гігабайт на месяц. Вось як сітуацыя з мабільным інтэрнэтам выглядае ў дзвюх суседніх краінах ЕС.

Польшча

Мабільны аператар T-mobile у Польшчы прапануе тарыфны план з безлімітным званкамі і інтэрнэтам за 75 злотых у месяц. Гэта каля 60 беларускіх рублёў.

Скрыншот: t-mobile.pl

У апісанні да тарыфу пазначана, што ў ім няма абмежаванняў на аб'ём даных і максімальную хуткасць. Пры гэтым тарыф можа быць выкарыстаны толькі на прыладах, якія не з'яўляюцца мадэмамі або маршрутызатарамі. Карыстацца інтэрнэтам можна толькі на тэрыторыі Польшчы.

У аператара Plus тарыфны план з безлімітным інтэрнэтам каштуе 90 злотых (каля 72 рублёў).

Абаненту таксама даецца 30 гігабайт трафіку ў роўмінгу па ЕС, Нарвегіі, Ісландыі, Ліхтэнштэйне, Украіне і Малдове.

Безлімітны план у аператара Orange каштуе 100 злотых (каля 80 рублёў). Унутры Польшчы інтэрнэт не лімітаваны ні аб'ёмам, ні хуткасцю. Тарыф таксама прадугледжвае 34 ГБ інтэрнэту ў роўмінгу па краінах ЕС.

А вось у аператара Play безлімітны інтэрнэт не зусім безлімітны, бо праз 24 месяцы пасля падпісання ўмовы абанент мае толькі 300 гігабайтаў інтэрнэту ўнутры Польшчы без абмежаванняў па хуткасці.

Каштуе такі тарыф 95 злотых у месяц (каля 75 рублёў).

Скрыншот: play.pl

Пасля вычарпання 300 ГБ інтэрнэт не адключаецца, а проста становіцца павольным. Роўмінг унутры ЕС абмежаваны — 32 ГБ.

Літва

Літоўскі мабільны аператар Labas прапануе тарыф з безлімітнымі выклікамі і інтэрнэтам без абмежаванняў па хуткасці за 22 еўра ў месяц (каля 74 рублёў).

Таксама ў яго ўваходзіць 34 ГБ у роўмінгу ў ЕС, Вялікабрытаніі і краінах ЕЭЗ. І нават 2 гігабайты ў трэціх краінах, сярод якіх ёсць Беларусь.

Скрыншот: labas.lt

Тарыф з 31 ГБ роўмінгу толькі па ЕС каштуе 20 еўра (каля 67 рублёў).

Аператар Ežys прапануе безлімітны інтэрнэт па Літве і 29 ГБ па ЕС за 19 еўра ў месяц (каля 64 рублёў). Гаворкі пра ліміт хуткасці пасля дасягнення пэўнага аб'ёму не ідзе.

Літоўскі аператар Telia мае тарыф за 30,90 еўра (каля 104 рублёў), які змяшчае неабмежаваны па хуткасці і аб'ёме інтэрнэт унутры Літвы і цэлых 59 ГБ па ЕС, Вялікабрытаніі і краінах ЕЭЗ, Украіне і Малдове.

У дадатак ідзе яшчэ і 500 мб у шэрагу іншых краін, сярод якіх Беларусь і нават Расія.

Літоўскі аператар Bite прапануе нелімітаваны інтэрнэт за 29 еўра ў месяц (каля 97 рублёў). Апроч анліма ўнутры Літвы, у тарыф уваходзіць 50 ГБ па ЕС і Вялікабрытаніі. 

І таксама 2 ГБ у трэціх краінах. Беларусі ў гэтым спісе няма.

Скрыншот: bite.lt

Атрымліваецца, што з 8 аператараў у гэтых дзвюх краінах толькі адзін (польскі Play) мае абмежаванне па хуткасці пасля вычарпання 300 ГБ у месяц, што ў 10 разоў больш, чым 30 гігабайт ліміту ў Беларусі.

Пры гэтым тарыфы ў Польшчы і Літве даражэйшыя за беларускія, але яны, як правіла, утрымліваюць безлімітныя выклікі па ЕС і вялікі аб'ём інтэрнэт-трафіку ў роўмінгу.

* * *

Калі вы жывяце ў Польшчы або Літве, то можаце не толькі параўнаць умовы выкарыстання мабільнага інтэрнэту, але і падтрымаць «Нашу Ніву» часткай вашага падаходнага падатку. Гэта не будзе каштаваць вам ані цэнта.

Вы проста перанакіруеце 1,2—1,5% ад ужо сплачанага вамі падатку пры падачы штогадовай дэкларацыі.

Вось падрабязная інструкцыя, як зрабіць гэта ў Польшчы. Калі вы працуеце ў Літве, то вам сюды.

Каментары16

  • Indrid Cold
    04.03.2026
    Трафiк, санкцыі і састарэлае абсталяванне. Плюс Віця хоча больш грошыкаў.
    Калі б рыхтаваліся да вайны - проста б адключылі ўсім сувязь, як у 2020. Бо 0 прыладаў ў сетцы > 1 прылада ў сетцы.
  • Не живущим в РБ по 10 лет объясняю
    04.03.2026
    Трафiк, огромное количество частных домов выросло вокруг всех городов, а оптику туда не протянули. В этих домах сидят люди и смотрят онлайн-кинотеатры и подписки типа Окко. У них стоят телевизоры 65" и все хотят 4К HDR. Частные фирмы поставили им стационарные антенны, направленные ровно на вышки. Т.е. мобильный интернет юзается как домашний. Вышки начали загибаться, а люди писать горы жалоб. Результат? Вот вам 30Мб лимита, смотрите рыцаря семи королевств в 720p.
    А вам очень хочется войны, я понимаю. Потерпите.
  • Еўрацэннік
    04.03.2026
    Яе бачым цены ў два-тры разы большыя за РБ. Гэтак жа і ўвогуле з коштам жыцця (арэнда, каммуналка і г.д.).

Цяпер чытаюць

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Усе навіны →
Усе навіны

Звольнены ўчора Удовікаў прызначаны намеснікам генеральнага пракурора Беларусі4

Памёр адзін з заснавальнікаў «Песняроў» Уладзіслаў Місевіч8

«Гэты дзікун чуў толькі пра шымпанзэ». Парагвайская сенатарка справакавала расісцкі скандал з Мбапэ12

Каля гатэля ў Дамаску, дзе спыніўся Макрон, прагучалі выбухі2

У Грэцыі судзяць 55‑гадовую вычварэнку з Беларусі, якая прымушала дзяцей танцаваць голымі і здымала порна з імі5

Пад Кіевам знайшлі цела жанчыны, якую расшуквалі за замах у Манака на ўкраінскага крымінальнага бізнэсмена9

Ціханоўская: Калі будуць свабодныя выбары, я ў іх удзельнічаць не буду. Але цяпер не час канкураваць46

Буданаў: Лукашэнка пачуў перасцярогі Украіны. Не бачу пагрозы наступу з боку Беларусі10

У Гродне прадаюць унікальную кватэру, якой мог бы пазайздросціць Карлсан12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць