Трамп заявіў, што Маск зняў абмежаванні на доступ Кіева да спадарожнікавай сувязі Starlink
«Ён усё вярнуў, як было».

Ілан Маск і Дональд Трамп. Фота: AP Photo / Julia Demaree Nikhinson
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што кіраўнік кампаніі SpaceX Ілан Маск зняў абмежаванні на доступ Кіева да спадарожнікавай сувязі Starlink.
«Ён усё вярнуў, як было», — сказаў Трамп.
Украінскі чыноўнік, дасведчаны пра сітуацыю, паведаміў украінскай службе Радыё Свабода, што, хоць некаторыя вайсковыя падраздзяленні і адзначылі павелічэнне хуткасці сувязі, гэтае паляпшэнне адбылося не ўсюды, а хуткасць па-ранейшаму застаецца недастатковай для перахопу расійскіх рэактыўных дронаў.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што чакае адказу ад дзяржаўнага сакратара ЗША Марка Рубіа наконт працы Starlink.
Каментары