Грамадства44

Спыняе працу Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва

У Беларусі закрываюць яшчэ адну прыватную ВНУ — Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва (ІПП), які знаходзіўся ў Мінску і працаваў з 1993 года. ВНУ афіцыйна паведаміла пра заканчэнне сваёй дзейнасці.

Фота ілюстрацыйнае

Прычыны закрыцця ў паведамленні не ўдакладняюцца. Раней, у лютым 2021 года, інстытут прайшоў дзяржаўную акрэдытацыю, тэрмін якой заканчваецца 9 сакавіка 2026 года. Верагодна, атрымаць новую акрэдытацыю ІПП не змог.

Улетку 2024 года ўніверсітэт ужо абвяшчаў, што не будзе прымаць першакурснікаў, бо Міністэрства адукацыі не ўзгадніла набор. Пры гэтым тады падкрэслівалася, што ўстанова працягвае працу. Цяпер жа абвешчана менавіта пра закрыццё.

ІПП рыхтаваў спецыялістаў у галіне эканомікі, кіравання і паліталогіі. Студэнты, паводле ранейшай практыкі, пры закрыцці прыватных ВНУ маглі працягнуць навучанне ў іншых установах з асабістай згоды або згоды законных прадстаўнікоў.

У апошнія гады ў Беларусі ўжо закрываліся некаторыя прыватныя ўніверсітэты, і колькасць такіх устаноў паступова скарачаецца.

У 2024 годзе ў краіне спынілі працу адразу два прыватныя ўніверсітэты: БІП — Універсітэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій і Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці.

Да 2026 года ў Беларусі заставалася пяць прыватных ВНУ: акрамя ІПП, гэта Міжнародны ўніверсітэт «МИТСО» (Мінск, а таксама філіялы ў Гомелі і Віцебску), Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі (Гомель), Інстытут сучасных ведаў імя А. М. Шырокава (Мінск), Міжнародны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва (Мінск).

Каментары4

  • Теодор
    05.03.2026
    Все логично. Одна ветвь власти ю: бандиты в виде силовиков и их сипатый главарь уже на их же поводке. Они обеспечивают им защиту, он, используя нажитое в обществе «знание» горлопанство прикрывает их тупость перед люмпеном. Платятжополизам в виде министерств, на них же упражняются в спектаклях про коррупцию и справедливость. Зачем здесь независимые институты? Чтобы растили свободный дух? Нужны покорные рабы! А не люди.
  • Ы
    05.03.2026
    Афігенна мець дыпломы неіснуючых ужо навучальных установаў!
  • Отец Засандалий
    05.03.2026
    Да, немало институцкой недвиги около Барановичей двинуто в щедрые руки.

Цяпер чытаюць

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны37

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяржбяспека Літвы: «Наш дом» Карач штучна стварае ўмовы, каб беларусы, што не адпавядаюць крытэрыям міжнароднай абароны, атрымлівалі ВНЖ у Літве47

У Францыі ў сувязі з пагромамі ў некаторых раёнах увядуць каменданцкую гадзіну2

«Грузія так і не стала домам». Айцішнік не змог прызвычаіцца да краіны, хоць падатак складае 1%, — цяпер абірае паміж Іспаніяй і ЗША7

Беларускі стэндап-комік Максім Канавал расказаў, як гуляе ў хакей у Польшчы

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»18

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам12

«Да новай сустрэчы, наш мілы хлопчык. Мы будзем любіць цябе вечна». Сіндзі Кроўфард упершыню выказалася пра смерць сына

«Аліварыя» прэзентавала квас з тыповым навагоднім смакам7

У Гомелі 27‑гадовы мужчына забіў цяжарную жонку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны37

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць