Беларусь ініцыявала хартыю шматпалярнасці з Расіяй, Іранам, КНДР і М'янмай
Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Ігар Сакрэта паведаміў, што Мінск разам з Іранам, КНДР, М’янмай і Расіяй дамовіліся стварыць групу краін для падрыхтоўкі і падпісання так званай Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі.

Паводле слоў чыноўніка:
«Мы не імкнёмся прымяняць да ўсіх адзіны палітычны ці цывілізацыйны эталон. Наш асноўны прынцып — інклюзіўнасць. Калі дзяржава лічыць сябе еўразійскай і жадае ўдзельнічаць у працэсах умацавання калектыўнай бяспекі і росквіту нашага вялікага кантынента, то яе ўдзел у перамовах аб хартыі ўсяляк вітаецца».
Беларусь, як ініцыятар ідэі, заявіла пра гатоўнасць узначаліць перамоўны працэс. Разам з тым прадстаўнік МЗС прызнаў, што на гэты момант большасць краін Еўрапейскага саюза і НАТА чамусьці не выказалі цікавасці да ўдзелу ў гэтай ініцыятыве, хоць Еўропа геаграфічна і з’яўляецца часткай еўразійскай прасторы.
Ігар Сакрэта падкрэсліў, што для еўрапейскіх дзяржаў дзверы застаюцца адчыненымі і ў выпадку змены іх пазіцыі яны змогуць далучыцца да распрацоўкі дакумента.
Пры гэтым якія ўвогуле краіны праявілі цікавасць да гэтай хартыі, ён не ўдакладніў. Але ў той жа час перакананы, што «да верасня яе склад значна пашырыцца».
Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»
Рэжым Лукашэнкі часова стане менш агрэсіўным да суседзяў, але стратэгічна будзе імкнуцца да авалодання атамнай зброяй
Галоўны беларускі прапагандыст заклікаў знішчыць Манхэтэн дашчэнту
Трамп: З Беларуссю ў нас выдатныя адносіны
Каментары
"еўразійскай " а мы лічым сябе эўраазіятамі ? гэта нешта новае , колькі літвінаў-беларусаў бачыць сябе эўраазіятамі , акрамя 2й афіцыйнай мовы , da не кананічнай "рпц"-KGB ў нас 0 азіі.