Грамадства66

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі

Настасся Зверава атрымала прысуд за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Настасся Зверава. Фота: Укантакце

Настассі Зверавай 40 гадоў, яна родам з Віцебска. Доўгі час жыла ў Маскве.

У 2017 годзе яна кіравала аддзелам па працы з кліентамі ў міжнароднай кампаніі «Сэн-Габэн Будаўнічая Прадукцыя». Пазней была супрацоўніцай расійскага прадстаўніцтва дацкай карпарацыі Danfoss. Пасля сыходу заходніх брэндаў з Расіі гэты бізнэс працягнуў працу пад назвай «Рыдан РНД». Гэта кампанія, якая распрацоўвае праграмнае забеспячэнне, інжынерную аўтаматыку і воблачныя рашэнні для сістэм цепла– і холадазабеспячэння.

Настассю Звераву затрымалі напрыканцы 2025 года, да суда жанчына правяла ў зняволенні каля трох месяцаў. Віцебскі абласны суд прызнаў яе вінаватай паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса Беларусі (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Па гэтым артыкуле звычайна судзяць тых, хто адпраўляў паведамленні ў чат-бот маніторынгавага праекта «Беларускі Гаюн».

Па звестках праваабарончай арганізацыі Dissidentby, жанчыне прысудзілі 3 гады і 6 месяцаў хатняй хіміі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • З расеі
    23.03.2026
    Расейскіх працаўнікоў і трэба вучыць, радзіму любіць.
  • Filipp
    23.03.2026
    "Па звестках праваабарончай арганізацыі Dissidentby, жанчыне прысудзілі 3 гады і 6 месяцаў хатняй хіміі."©
    Адзінае, што радуе, што амаль усім даюць не калонію, а хатняю хімію. Я так разумею, гэта праз згоду Матолько зачыніць "Гаюн".
  • н
    23.03.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея17

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць11

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Самарскую вобласць. Пажар на Куйбышаўскім НПЗ1

Да Японіі набліжаецца магутны тайфун: улады заклікалі эвакуявацца двум мільёнам чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея17

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць