Грамадства44

29‑гадовую мадэль і псіхолага з Гомеля асудзілі за палітыку. Меркавана, за Гаюна

Аліна Смярчынская, географ па адукацыі, развівалася ў прафесіі псіхолага-сэксалога і час ад часу здымалася ў рэкламе. Але нядаўна яе асудзілі па палітычным артыкуле.

Аліна Смярчынская. Фота з яе інстаграма

Аліне Смярчынскай 29 гадоў. Яна родам з Гомеля. На вучобу паехала ў Мінск і паступіла на геафак БДУ, дзе вывучала геаэкалогію.

Аднак пазней дзяўчына кардынальна змяніла сферу і пайшла ў псіхалогію. У 2024 годзе яна прайшла перападрыхтоўку ў БДПУ імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Псіхалогія сямейных адносін». Акрамя таго, Аліна пастаянна павышала кваліфікацыю: з 2022 па 2025 год прайшла дзясяткі дадатковых курсаў. Сярод іх — медыцынская псіхалогія і сэксалогія, асновы гештальт-тэрапіі і КПТ, праца з метафарычнымі картамі, расстаноўкамі, гендарнай дысфарыяй і жаночай гіпасэксуальнасцю.

Апошнія гады дзяўчына жыла і працавала ў Мінску як псіхолаг, з лета 2024‑га афіцыйна зарэгістравалася як індывідуальны прадпрымальнік. Яна дапамагае кліентам з самаацэнкай, вырашэннем сямейных крызісаў і праблем у адносінах.

Таксама дзяўчына часам здымалася ў рэкламе — напрыклад, для брэндаў «Слаўная вада» і «Дамінас Піца».

Аліна ў рэкламе вады «Слаўная». Фота: kaktutzhit.by

У лютым 2026 года ў Мінскім гарадскім судзе Аліне вынеслі прысуд паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Аліне прызначылі хатнюю хімію.

Дакладныя абставіны крымінальнай справы і даныя пра тое, за што канкрэтна яе затрымалі, пакуль невядомыя. Але звычайна цяпер па гэтым артыкуле пераследуюць па справе Гаюна.

«Беларускі Гаюн» — маніторынгавы OSINT-праект, які быў створаны ў 2022 годзе, калі Расія праз Беларусь напала на Украіну. Праект адсочваў ваенную актыўнасць расійскіх і беларускіх войскаў, абапіраючыся на інфармацыю ад беларусаў. Каардынавала яго дзейнасць група актывістаў на чале з Антонам Матолькам.

Справа Гаюна пачалася пасля таго, як сілавікі затрымалі актывістку, якая некалькі гадоў жыла ў Беларусі ў падполлі. У яе мабільніку знайшлі спасылку на далучэнне ў бот Гаюна, якую ёй дасылалі ў самым пачатку існавання праекта. Фатальная памылка палягала ў тым, што спасылка была бестэрміновай. А таму сілавікі змаглі падключыцца да бота і выпампаваць адтуль усю інфармацыю. Яны атрымалі паведамленні акаўнтаў, якія пісалі ў бот, а таксама іхнія ID і імёны карыстальнікаў.

Саму ж дзяўчыну затрымалі праз тое, што яна была вымушаная звярнуцца ў дзяржаўныя структуры, да медыкаў. У яе хлопца, які хаваўся разам з ёй, пачаліся моцныя праблемы са здароўем на фоне арышту яго бацькі.

Заснавальнік Гаюна Антон Матолька адразу пасля ўзлому патлумачыў, як адбыўся выцек інфармацыі і абвесціў пра закрыццё праекта. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Рагатка Рагоча
    07.03.2026
    не такі, як ёсць, ён вельмі занепакоены ў Партугаліі тым, як дабрацца да Мадэйры. Можа, хочаце па справе штосці яму прапанаваць і заданаціць лепш?
  • Л.н.
    07.03.2026
    не такі, як ёсць, а ня трэба было напяваць "толькі матолька"
  • Калі б так
    07.03.2026
    не такі, як ёсць, думаеце, засаромеецца? Прашу ласкі!

    Пэўны барбос вунь усё верашчаў "я нічего не знаю", а праз тыдзень - хопа: ужо партыю з ніадкуль зляпіў і куратарам даў справаздачу.

    Самарэфлексія, клопат пра рэпутацыю сярод рускамірных наогул не ў пашане. Звыкліся, што народзец і так зжарэ.

Цяпер чытаюць

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне10

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам42

УСУ ўдарылі па Таганрогу: акрамя нафтавых аб'ектаў, знішчаныя два самалёты і «Іскандэр»8

Пасла Расіі ў Арменіі адклікалі ў Маскву для кансультацый1

Беларуска прадала расіяніну BMW, скрадзены ў Швецыі. Расійскі суд пакінуў машыну пакупніку — бо Швецыя варожая краіна7

«Гэта добрая рыса, трэба гаварыць». Пазняк пахваліў Макрона за званок Лукашэнку82

Ракета Blue Origin, што выбухнула падчас выпрабаванняў, ставіць пад сумненне планы НАСА вярнуцца на Месяц8

Як Навагрудак перастаў быць Руссю і зрабіўся Літвой30

Расія, Беларусь, Казахстан і Кыргызстан запатрабавалі ад Арменіі правесці рэферэндум і выбраць паміж Еўрапейскім і Еўразійскім саюзамі14

Як птушкі арыентуюцца падчас пералётаў? Навукоўцы прапануюць адказ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне10

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць