Грамадства44

29‑гадовую спецыялістку дзяржпрадпрыемства асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Карына Куцко з Івацэвіцкага раёна будавала кар'еру ў сталіцы, але трапіла пад каток рэпрэсій.

Карына Куцко. Фота з яе старонкі ў фэйсбуку

29‑гадовая Карына Куцко родам з аграгарадка Хадакі Івацэвіцкага раёна. У 2019‑м дзяўчына скончыла БНТУ і засталася ў Мінску. Апошнім часам яна працавала ў філіяле будаўніча-мантажнага ўпраўлення №7 (СМУ-7) ААТ «Белсельэлектрасеткібуд» — буйной арганізацыі, што займаецца электрыфікацыяй.

Карына займала пасаду галоўнага спецыяліста па распрацоўцы каштарыснай дакументацыі.

Акрамя асноўнай працы на дзяржпрадпрыемстве, Карына шукала сябе ў творчасці. Яна скончыла курсы па 3D-візуалізацыі і дызайне інтэр'ераў, вяла пра гэта блог у інстаграме і выкладвала свае працы на Behance.

Карына Куцко. Фота з яе старонкі ў Інстаграме

Карыну асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361‑4 Крымінальнага кодэкса («садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»). Пераслед, імаверна, звязаны са справай Гаюна.

«Беларускі Гаюн» — маніторынгавы OSINT-праект, які быў створаны ў 2022 годзе, калі Расія праз Беларусь напала на Украіну. Праект адсочваў ваенную актыўнасць расійскіх і беларускіх войскаў, абапіраючыся на інфармацыю ад беларусаў. Каардынавала яго дзейнасць група актывістаў на чале з Антонам Матолькам.

Справа Гаюна пачалася пасля таго, як сілавікі затрымалі актывістку, якая некалькі гадоў жыла ў Беларусі ў падполлі. У яе мабільніку знайшлі спасылку на далучэнне ў бот Гаюна, якую ёй дасылалі ў самым пачатку існавання праекта. Фатальная памылка была ў тым, што спасылка была бестэрміновая. А таму сілавікі змаглі падключыцца да бота і выпампаваць адтуль усю інфармацыю. Яны атрымалі паведамленні акаўнтаў, якія пісалі ў бот, а таксама іхнія ID і імёны карыстальнікаў.

Саму ж дзяўчыну затрымалі праз тое, што яна была вымушаная звярнуцца ў дзяржаўныя структуры, да медыкаў. У яе хлопца, які хаваўся разам з ёй, пачаліся моцныя праблемы са здароўем на фоне арышту яго бацькі.

Заснавальнік Гаюна Антон Матолька адразу пасля ўзлому патлумачыў, як адбыўся выцек інфармацыі і абвесціў пра закрыццё праекта. 

Каментары4

  • Эх
    28.02.2026
    Кожны раз балюча чытаць такія навіны.
  • ББ
    28.02.2026
    Спачатку будуць суды над лукашыстамі. А потым і над Матолька, прыйдзе час і табе таксама прыйдзецца адказваць перад судом за наўмысную халатнасць. Колькі маладых жыццяў і лёсаў людзей паламана, якія табе давераліся, з-за тваіх дзнянняў!
  • а хто вінаваты?
    28.02.2026
    ББ, Калі агента ў тылу ворага зловяць са спіскам рэзідэнтаў, то хто будзе вінаваты - агент ці кріаўніцтва? Я маю на ўвазе актывістку, якая 3 года жыла ў падполлі і нават не пычысціла тэлефон. Яна наогул павінна была знішчыць тэлефон, а не хадзіць з кампраматам на людзей целыя тры гады пад пагрозай арышту. А цяпер Матолька вінанаваты, што іншыя актывісты як дзеці або як дурні. Ці можа яна наўмысну гэтую спасылку захоўвала, каб ў выпадку чаго пайсці на супрацоўніцтва і зарабіць сабе амністыю? Тады гэта здрада.

Цяпер чытаюць

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране48

Светабнаўляецца48

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

У Рагачоўскім раёне кватэру прадалі за 47 рублёў

Новая бяда: беларускія агуркі ў крамах выдаюць за расійскія, каб прадаваць даражэй1

Вось што будуюць на месцы старога мінскага анкацэнтра ў стылі савецкага мадэрнізму ФОТЫ3

Бухгалтарку з Мінска асудзілі па справе Гаюна8

Украіна ліквідавала сетку, якая дапамагала залятаць «Шахедам» з Беларусі9

Спыняе працу «Дом Брэсцкага бусла», які займаўся ратаваннем птушак4

У Гродзенскім заапарку паказалі, з якой лыжкі кормяць кракадзілавага каймана ВІДЭА3

«Белавія» паказала юбілейную ліўрэю на сваім самым вялікім самалёце

У цэнтры Вільні надпісам на беларускай мове апаганілі помнік аўтару гімна Літвы18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране48

Светабнаўляецца48

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць