Грамадства11

Пісаў у чатах па-беларуску і сам рамантаваў сваё аўто. Кіраўніка інавацый IT-кампаніі 4RM Systems кінулі за краты за палітыку

Кіраўніка аддзела інавацыйных даследаванняў кампаніі 4RM Systems Аляксандра Сульжыца асудзілі, як мяркуецца, па справе Гаюна. Ён прыйшоў у сферу IT з лагістыкі і гандлю металам.

Аляксандр Сульжыц. Фота: retail.ru

Аляксандру Сульжыцу 44 гады. Ён родам з Пінска. У 2005 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт».

Яго кар'ера пачыналася з лагістыкі — працаваў менеджарам па транспарце ў «Пінскдрэве», потым займаў пасады ў Belinterlogistik і ElektroEra. Пасля Сульжыц працаваў менеджарам па закупках у міжнароднай кампаніі Exide Technologies. Далей перайшоў у гандаль металам, а яшчэ пазней вярнуўся ў лагістыку.

З 2019 па 2022 год Сульжыц працаваў у Rozum Robotics, дзе прайшоў шлях ад менеджара па пастаўках да кіраўніка аддзела робататэхнічнай аўтаматызацыі. Апошнім месцам працы была 4RM Systems (май 2023 — май 2025), дзе Аляксандр займаўся распрацоўкай рашэння Stemma са штучным інтэлектам для аўтаматызацыі кас самаабслугоўвання ў рытэйле — менавіта касы ад 4RM Systems стаяць у многіх беларускіх крамах.

Хіба найбольшае захапленне Аляксандра — гэта аўтамабілі. Мужчына быў актыўным удзельнікам аўтасупольнасці: дапамагаў пачаткоўцам парадамі, бо і сам рамантаваў сваё аўто.

Яшчэ Аляксандр любіць здымаць. Ён цікавіўся не банальнымі здымкамі, а індастрыялам, здымаў вытворчыя працэсы, напрыклад, зварку аргонам, для чаго спецыяльна шукаў рэдкія фільтры. Любіць фатаграфаваць і прыроду.

Аляксандр Сульжыц. Аватарка ў shutterstock

Сульжыц — дасведчаны падарожнік. У сацсетках ён падрабязна апісваў маршруты, раіў, якія сім-карты купляць і як пазбягаць штрафаў у замежжы.

Аляксандр часта адказваў у розных чатах па-беларуску. У яго ёсць жонка і двое дзяцей.

Сульжыца затрымалі каля васьмі месяцаў таму — ён акурат звольніўся і шукаў працу. Аляксандра асудзілі ў канцы 2025 года ці ў пачатку 2026 года ў Мінскім гарадскім судзе паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361‑4 Крымінальнага кодэкса — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Яму прысудзілі ці хімію з накіраваннем, ці калонію.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • Filipp
    13.02.2026
    "Кіраўніка інавацый IT-кампаніі 4RM Systems кінулі за краты за палітыку"©
    Кожны раз, калі такое чытае, мне не па сабе, бо прыйсці могуць за кожным.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»9

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

11‑гадовая брытанка стала самым маладым шахматным гросмайстарам у гісторыі5

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў10

Расіяне другі раз за дзень атакавалі цэнтр Кіева, трапілі ў медцэнтр1

Сталі вядомыя падрабязнасці пра маштабны пажар на сталічным паркінгу

Украіна пашкодзіла пяць цэхаў на заводзе па вытворчасці кампанентаў для «Арэшніка» і іншых ракет2

У Мінску на месцы былога аўтацэнтра Audi і Porsche будуць прадаваць Geely5

У Оршы на старым месцы малююць новы мурал з Караткевічам ФОТАФАКТ

Раптоўна памёр 43‑гадовы камандзір узвода мінскага АМАПа51

У Мазыры запусцяць транспарт з поўным аўтапілотам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»9

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць