Грамадства11

Менеджара буйной IT-кампаніі асудзілі па абвінавачанні ва ўдзеле ў пратэстах і «садзейнічанні экстрэмізму»

Аляксандр Лабузаў робіць паспяховую кар'еру ў міжнародных кампаніях і захапляецца аўтамабілямі. Нядаўна яго асудзілі па двух крымінальных артыкулах.​

Аляксандру Лабузаву 35 гадоў. Ён са Светлагорска. Скончыў Светлагорскі вучэбна-вытворчы камбінат на слесара па рамонце аўтамабіляў, пасля паступіў у мінскае МІТСО на спецыяльнасць «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве». У 2016‑м скончыў магістратуру там жа па сумежнай спецыяльнасці.

Спачатку Аляксандр працаваў намеснікам дырэктара ў краме «Эліт Трэйд» у Светлагорску, з 2008 да 2016 года. Пасля пераехаў у Мінск і ўладкаваўся ў «Атлант-М», дзе з менеджара ў продажах дарос да малодшага кіраўніка праектаў.

Пасля мужчына перайшоў у кампаніі, звязаныя з IT-продажамі і праектным кіраваннем, а з 2023 да 2025 працаваў старэйшым менеджарам па рабоце з кліентамі у Noventiq Belarus. Гэта буйны правайдар IT-рашэнняў і сэрвісаў, які дапамагае кампаніям з лічбавай трансфармацыяй бізнэсу і кібербяспекай.

Аляксандр — удзельнік суполак аматараў Ford Kuga і Fiat 500.

Мужчыну судзілі ў Мінскім гарадскім судзе. Яго абвінавачвалі ва ўдзеле ў пратэстах (ч. 1 арт. 342) і «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і 2 арт. 361‑4 КК).

Тэрмін даўніны па першым артыкуле мог бы ўжо прайсці, але паколькі Лабузаву выставілі і другое абвінавачванне — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна, — то судзілі і за тое, і за другое.

Дакладны прысуд невядомы, але гэта хатняя хімія.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • нет слов
    26.02.2026
    Еще одному жилось плохо...

Цяпер чытаюць

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец10

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец

Усе навіны →
Усе навіны

МАК зняў рэкамендацыі аб адхіленні Расіі ад міжнародных спартыўных спаборніцтваў4

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў16

Новы ўкраінска-брытанскі рэактыўны дрон Griffen упершыню знішчыў расійскі «Шахед»1

У Цнянцы пад Мінскам плануюць пабудаваць новы жылы квартал1

У Жлобіне раскрылі забойства немаўляці, учыненае больш за 20 гадоў таму3

Зяленскі ў Анкары: Вы сапраўды лічыце правільным, каб краіна з такім досведам заставалася па-за НАТА?2

НАТА заменіць амерыканскія самалёты AWACS на шведскія Saab GlobalEye1

Марын Ле Пэн зможа ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта Францыі9

Пад Мінскам выставілі на продаж вялізны закінуты санаторый1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец10

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць