Дзевяцігадовы хлопчык у Мінску аддаў 17‑гадоваму кур'еру сейф з грашыма бацькоў
Хлопчыку ў месенджары патэлефанаваў ілжэміліцыянер, які прыгразіў пасадзіць яго маму ў турму.
Каб гэтага пазбегнуць, неабходна было забраць усе грошы з дому і перадаць кур'еру.
Школьнік спалохаўся і аддаў сямейны сейф з шасцю тысячамі даляраў невядомаму, якога ўпусціў у кватэру. паведамляе прэс-служба МУС;
Следчыя ўстанавілі асобу кур'ера. Ім аказаўся 17‑гадовы вучань сталічнага каледжа, якога таксама падманулі зламыснікі. Спачатку яму прапанавалі памяняць дамафон і даведаліся пашпартныя даныя, а потым прыгразілі турэмным зняволеннем яго маці.
Каб пазбегнуць гэтага, падлетак згадзіўся выканаць заданне ашуканцаў. Сейф распіліў, а грошы схаваў у тайніку.
Каментары