Навука і тэхналогіі11

Навукоўцы знайшлі спосаб ператвараць пластыкавыя бутэлькі ў лекі ад цяжкай хваробы

Дзякуючы інавацыйнай тэхналогіі, распрацаванай шатландскімі навукоўцамі, пластыкавыя адкіды могуць стаць сыравінай для вытворчасці прэпаратаў ад хваробы Паркінсана.

Фота: Getty Images

Сёння забруджванне навакольнага асяроддзя пластыкам з’яўляецца адной з самых вострых экалагічных праблем: штогод у свеце ўтвараецца каля 50 мільёнаў тон адходаў толькі з поліэтылентэрэфталату (ПЭТ). Навукоўцы знаходзяцца ў пастаянным пошуку экалагічных метадаў як утылізацыі, так і перапрацоўкі гэтых адходаў, каб максімальна эфектыўна выкарыстоўваць каштоўны вуглярод, які ў іх змяшчаецца.

Як паведамляе сайт Эдынбургскага ўніверсітэта, каманда даследчыкаў распрацавала новы метад, у якім ключавую ролю адыгрываюць мадыфікаваныя бактэрыі кішэчнай палачкі (Escherichia coli). Змена геному бактэрый дазволіла ім атрымаць здольнасць ператвараць ПЭТ-пластык, які шырока выкарыстоўваецца ва ўпакоўцы харчовых прадуктаў і напояў, у L-DOPA (левадопу) — асноўны і найбольш эфектыўны сродак для тэрапіі хваробы Паркінсана.

Працэс пачынаецца з расшчаплення ПЭТ-адходаў на больш простыя хімічныя злучэнні, такія як тэрэфталевая кіслата. Затым малекулы гэтай кіслаты пад уздзеяннем мадыфікаваных бактэрый праз серыю біялагічных рэакцый пераўтвараюцца ў лекавую субстанцыю. Каманда навукоўцаў сцвярджае, што выкарыстанне гэтай тэхнікі для вытворчасці L-DOPA больш экалагічнае, чым традыцыйныя метады фармацэўтычнага сінтэзу, якія грунтуюцца на выкарыстанні выкапнёвага паліва.

Паколькі ПЭТ вырабляецца з неаднаўляльных крыніц (нафты і газу), існуе вострая патрэба ў новых падыходах да яго перапрацоўкі. Існуючыя працэсы рэцыклінгу не з’яўляюцца цалкам эфектыўнымі і ўсё яшчэ спрыяюць забруджванню планеты. Гэтае ж адкрыццё прапануе ўстойлівы спосаб паўторнага выкарыстання каштоўнага вугляроду, які змяшчаецца ў пластыку і які інакш апынуўся б на сметніках, спальваўся б ці атручваў навакольнае асяроддзе.

Такі падыход можа пракласці шлях да развіцця галіны біяапсайклінгу (bio-upcycling) — вытворчасці не толькі фармацэўтычных прэпаратаў, але і шырокага спектра іншых прадуктаў, уключаючы араматызатары, парфумерыю, касметыку і прамысловыя хімікаты.

Пасля паспяховай дэманстрацыі атрымання L-DOPA ў лабараторных маштабах навукоўцы плануюць засяродзіцца на ўкараненні тэхналогіі ў вытворчасць. На наступных этапах будзе праводзіцца аптымізацыя працэсу, павышэнне яго маштабнасці, а таксама дбайная ацэнка экалагічных і эканамічных паказчыкаў.

Як адзначаюць аўтары даследавання, вынікі якога апублікаваныя ў часопісе Nature Sustainability, іх адкрыццё — гэта толькі пачатак. Калі атрымалася вырабіць лекі з пластыкавай бутэлькі, то захапляльна ўявіць, чаго яшчэ можа дасягнуць гэтая тэхналогія.

Пластыкавыя адходы часта ўспрымаюцца як экалагічная праблема, але яны таксама з’яўляюцца велізарнай нявыкарыстанай крыніцай вугляроду. Новая тэхналогія дэманструе, што смецце можа быць ператворана ў каштоўны рэсурс для аховы здароўя людзей.

Каментары1

  • Хімік
    25.03.2026
    Сапраўды, пластыкавыя адкіды могуць стаць сыравінай для лекаў. Асабліва сіненькія і зялёненькія

Цяпер чытаюць

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак6

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка не прыйшоў і на вячэрні канцэрт у гонар 3 ліпеня13

Для вызначэння пераможцы ў матчы Егіпта і Аўстраліі спатрэбілася серыя пенальці

У беларускім паветры цяпер поўна алергічных пылкоў

Змяненне клімату ставіць пад пагрозу будучыню кавы2

«Вельмі шмат таго, што я рабіла тады, сёння ўжо не паўтарыла б». Кацярына Андрэева расказала, як пераасэнсавала сваё жыццё11

У Чарнобыльскай зоне на баку Украіны ўзнік вогненны смерч ВІДЭА

У іспанскай Севільі мужчына знайшоў на вуліцы дарагую карціну вядомага мастака5

У Мінску на пляжы заўважылі жывога краба ВІДЭА

У Вялікабрытаніі скандал — вытворца дзёнер-кебабаў гадамі замест бараніны клаў у іх казляціну15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак6

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць