Свет99

Іран выставіў ЗША максімалісцкія патрабаванні для вяртання да перамоў — WSJ

Паводле звестак The Wall Street Journal, Іран прадставіў ЗША максімалісцкі набор умоў для вяртання да перамоў аб спыненні агню. Там — закрыццё ўсіх амерыканскіх баз у краінах Персідскага заліва, выплата рэпарацый за ўдары па Іране і гарантыі неаднаўлення вайны.

Фота: Majid Saeedi / Getty Images

Іран патрабуе не проста перамір’я, а фактычна буйной ваенна-палітычнай і эканамічнай здзелкі на сваіх умовах.

Паводле крыніц The Wall Street Journal, у спісе называюцца наступныя пункты.

  • Закрыццё ўсіх баз ЗША ў Персідскім заліве.
  • Фінансавыя рэпарацыі за амерыканскія і ізраільскія ўдары.
  • Новы рэжым у Армузскім праліве, пры якім Іран змог бы спаганяць зборы з суднаў, што праходзяць праз яго.
  • Гарантыі неаднаўлення баявых дзеянняў.
  • Спыненне ізраільскіх удараў па сілах, звязаных з Іранам, уключаючы «Хезбалу».
  • Зняцце ўсіх санкцый з Ірана.
  • Захаванне іранскай ракетнай праграмы без перамоў аб яе абмежаванні.

WSJ піша, што амерыканскія чыноўнікі лічаць гэтыя ўмовы нерэалістычнымі, таму прорва паміж бакамі цяпер вельмі глыбокая. Асобна адзначаецца, што пазіцыя Тэгерана пасля тыдняў вайны стала больш жорсткай, а ўплыў КВІР (Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі) на перамоўную лінію ўзмацніўся.

Паралельна адміністрацыя Дональда Трампа, паводле звестак WSJ, перадала Ірану план з 15 пунктаў па завяршэнні вайны. У гэтым плане згадваюцца патрабаванні:

  • поўны доступ МАГАТЭ да інспекцый;
  • абмежаванне іранскай ракетнай праграмы;
  • спыненне падтрымкі проксі-сетак;
  • захаванне Армузскага праліва як вольнага марскога калідора.

Каментары9

  • Ну-ну
    25.03.2026
    Не, ну дык цяпер даклааадна – абмазаны сырным Чытасам шасьціразовы банкрот і пэдафіл дакладна размахнецца, пакажа сілушку. Трэба яму проста даць яшчэ пару тыдняў. ПАСЬПЯХОВЫ ПРЭЗЫДЭНТ ТРАМП ©®™
  • never
    25.03.2026
    "Захаванне іранскай ракетнай праграмы " ?

    Гэта дакладны пераклад з WSJ? "ракетная праграма" Ірана нікога і ніколі не цікавіла і, наогул, "ракетная праграма" - гэта "ніпрашто"

    Ці не пераблыталі вы яе з "ЯДЗЕРНАЙ праграмай Ірана" ?
  • Суповой пакетик
    25.03.2026
    А вот теперь, Трампушка, посмотри сам, легко ли Зелленскому, которого ты всячески пытаешься унизить, да не очень-то выходит, - терпеть максималистские требования со стороны России, которые ты, любезный, всячески поддерживаешь?! А?! На своей-то шкуре испытав, может, что и поймешь... хотя где уж тебе...

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся2

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся2

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць