Грамадства44

Мінчанка хацела адсудзіць у міліцыі 7 тысяч рублёў за распаўсюд фота яе сям’і па чатах і нават дайшла да суда

Жанчына паскардзілася, што ў рабочых чатах настаўнікаў і выхавацеляў Заводскага раёна пачалі распаўсюджваць кадры з сістэмы відэаназірання крамы. На здымках была яна сама, яе муж і іх чатырохгадовае дзіця. Фота суправаджалася подпісам аб неабходнасці «тэрмінова апазнаць грамадзян».

Фота: av.by

Аб тым, што яна стала «зоркай» педагагічных суполак, мінчанка даведалася ад калег па працы і выхавацеляў садка, куды ходзіць яе сын.

У чатах сярод педагогаў школы і дзіцячага сада, якія знаходзяцца на тэрыторыі Заводскага раёна, былі распаўсюджаны фатаграфіі з сістэм відэаназірання. На іх былі сама жанчына, яе муж і чатырохгадовае дзіця. Здымкі суправаджаліся паведамленнем аб неабходнасці тэрмінова апазнаць грамадзян. Жанчыне даведалася пра гэта ад калегі па працы і выхавацеляў дзіцячага садка, які наведвае яе сын. 

Педагогі былі занепакоеныя і збянтэжаныя такой сітуацыяй. Як высветліла маці, рассылку ініцыявала інспекцыя па справах непаўналетніх Заводскага РУУС.

У самім раённым упраўленні жанчыне заявілі, што дзейнічалі па законе, але яна з гэтым не пагадзілася і падала ў суд.

У іску мінчанка патрабавала прызнаць дзеянні міліцыі незаконнымі і выплаціць маральную кампенсацыю: 5 тысяч рублёў ёй і 2 тысячы — сыну.

Аднак суд у задавальненні патрабаванняў адмовіў. Паводле МУС, муж мінчанкі скраў у краме тавараў на 145 рублёў.

Згода чалавека на апрацоўку яго персанальных даных не патрабуецца, калі гэта неабходна міліцыі для выканання сваіх службовых паўнамоцтваў — адказалі ў судзе.

Тое, што пацярпеў не толькі муж, але і яго жонка, і 4‑гадовае дзіця, суд ніяк не ўлічыў.

Суд прыйшоў да высновы, што патрабаванні аб кампенсацыі маральнай шкоды ў сувязі з парушэннем Закона «Аб абароне персанальных дадзеных» не падлягаюць задавальненню.

Каментары4

  • Воўна
    25.03.2026
    Але ж гэта парушэнне Закона з боку МУС. Але… гэта лукастан, тут законы не працуюць.
  • Не до законау
    25.03.2026
    У шпица придурошного диктатора больше прав , чем у граждан этой страны.
  • чытач
    26.03.2026
    Шатров, сын супрацоўніка КГБ СССР на волі?

    Колькім людзям сістэмы назірання у руках сілавікоў дыктатур скалечылі жыццё?

    Калі суд і надалей не будзе рабіць розніцы паміж жанчынай з дзіцём на руках і яе мужам, як у дадзеным выпадку, то за любую шкоду псіхічнаму здароўю людзей ніводзін ахоўнік(-ца) так і не панясе аніякай адказнасці.

    Удзельнікам чатаў таксама гарачы прывет. Не пытайся па кім звоніць звон. (с) Гемінгвей.

Цяпер чытаюць

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская прыехала на Саміт еўрапейскіх лідараў у Ерэван3

У Камянецкім раёне ўчора прапала сямігадовая дзяўчынка. Яе знайшлі ў вадзе1

Затрыманыя Вольга Муская і Валеры Краснагір1

Севярынец выдае кнігу, дзе будзе 71 беларускі храм, што ён намаляваў з турмы і калоніі для сына2

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»11

Тры пасажыры круізнага лайнера ў Атлантыцы загінулі, імаверна, у выніку ўспышкі загадкавага віруса

Трамп назваў непрымальным мірны план Ірана2

Трамп абвясціў пра вывад заблакаваных у Армузскім праліве замежных суднаў1

На саміт у Арменію з'язджаюцца еўрапейскія лідары. Як адрэагуе Масква?16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць