Грамадства1717

Два кенты на Савецкай у Брэсце ў кепках з ЧЗ падпявалі пад песню «Жукоў». І мелі неасцярожнасць запосціць гэта ў трэдс

Камент, у якім ім зычаць «савет ды любоў!», сабраў больш за 500 лайкаў.

Мужчыны з чорных кепках з чырвона-зялёным сцягам. Скрыншот з відэа з Трэдсаў Вячаслава Сішчука

Два маладыя чалавекі ў цёмных куртках 1 мая падпявалі песням на пешаходнай Савецкай вуліцы Брэста. Адзін з іх, Вячаслаў Сішчук, запосціў відэа гэтага ў свой трэдс. І ён, і яго спадарожнік былі ў аднолькавых чорных бейсболках з чырвона-зялёным сцягам.

Іх паводзіны ўспрымаліся двухсэнсоўна ў спалучэнні з расійскай папсой, пад якую яны рухаліся — песняй «Батарэйка» гурту «Жукі»:

И вроде всё как всегда,
Всё те же чашки-ложки,
Всё та же в кране вода,
Всё тот же стул без ножки…

Я тосковал по тебе
В минуты расставанья,
Ты возвращалась ко мне
Сквозь сны и расстоянья…

View on Threads

У выніку пост выклікаў вірусную рэакцыю, але не такую, на якую разлічваў Вячаслаў Сішчук — а ён суправадзіў свае першамайскія пасты тэгам «#хочуврек».

Відэа сабрала сотні падабаек пад асуджальнымі каментарамі.

Найбольш лайкаў на гэты момант сабрала іранічнае: «У вас прыгожы хлопец, і вы разам добра глядзіцеся. Савет ды любоў вам!»

На другім месцы не менш з'едлівае «Якія цудоўныя твары! Не знявечаныя пячаткай інтэлекту! А гэтыя цудоўныя вочы здохлай рыбы! Савет вам ды любоў!»

Іншыя людзі называюць іх «салявымі гарбачамі». Пішуць: «Гэта што за пеніцылін?» А таксама: «Той момант, калі спадзяешся, што гэта ШІ».

«Нацягнулі на галаву гэты калхоз яны, а сорамна мне», — падсумоўвае яшчэ адзін каментатар.

Любое публічнае выкананне песень у Беларусі цяпер строга рэгламентуецца. У «чорных спісах» — сотні выканаўцаў, у тым ліку ўсе зоркі незалежнай беларускай музыкі, практычна ўсе сучасныя ўкраінскія спевакі і ўсе расійскія выканаўцы, якія выступілі супраць вайны. У той жа час нізкапробнай музыцы выканаўцаў, лаяльных да ўладаў, усюды дарога. А дзяржаўная сімволіка стала ўспрымацца як сімвал масавых рэпрэсій і прыніжэння людзей сілавікамі пасля 2020 года.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары17

  • Аскольд
    02.05.2026
    Выбаршчыки сипатого клоуна. Не удивлюсь (судя по "интеллектуальным" физиономиям) какие-нибудь лукашистские силовики (других там не осталось).
  • Indrid Cold
    02.05.2026
    Па тварах відавочна што і адзін і другі - ахвяры алкагалізму і сіндромам Данінга-Круггера
  • Крынж
    02.05.2026
    Яны падобныя да ўцекшых пацыентаў з дуркі, такія розныя і такія падобныя))

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА8

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна19

У Мінску рэстаўруюць найстарэйшы інтэрнат БНТУ на праспекце Незалежнасці

Беларус у Гомелі паказаў, як расіянін прыпаркаваў машыну18

Wizz Air пачаў змагацца з падушкамі для шыі. Можаце развітвацца з вядомым лайфхакам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць