Севярынец выдае кнігу, дзе будзе 71 беларускі храм, што ён намаляваў з турмы і калоніі для сына
Пра што першая кніга пасля турмы?

«У суботу 23 траўня а 16.00 — вялікая сустрэча і прэзентацыя маёй новай кнігі «Беларусь — гэта святое» ў Варшаве», — напісаў Павел у сацсетках.
Варшава — эпіцэнтр беларускага руху за мяжой Беларусі.
Асабліва чакаю на гэтай сустрэчы маіх сяброў з Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і тых, хто жадае далучыцца.
У «Беларусь — гэта святое» сабраны 71 малюнак беларускіх храмаў, што я маляваў у турмах і калоніі Францішку, пакуль не забаранілі адсылаць, а таксама 71 выслоўе і 22 вершы.
«Вершы даводзілася вучыць на памяць, бо ў апошнія гады лісты з вершамі з турмы таксама не выпускалі. Большасць з гэтых вершаў нідзе не публікавалася. Буду рады бачыць на сустрэчы ўсіх, з кім сябрую пакуль толькі ў сацыяльных сетках — каб, як кажуць, развіртуаліцца», — напісаў Павел Севярынец.

-
У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку
-
У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер
-
Выйшаў пераклад рамана Рэмарка «У неба няма ўлюбёнцаў»
Каментары