Свет11

Прэзідэнт Фінляндыі: Няма ніводнай арміі ў Еўропе ці нават у ЗША, здольнай весці вайну так, як украінская

Еўропе варта гаварыць не пра тое, чаго Украіна хоча ад яе, а пра тое, як Украіна можа дапамагчы Еўропе, заявіў прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Чэхіі Петрам Павелам у Празе.

Аляксандр Стуб. Фота: AP Photo/Thomas Padilla

«Няма ніводнай арміі ў Еўропе ці Злучаных Штатах, дарэчы, якая здольная весці сучасную вайну так, як гэта робіць зараз Украіна», — сказаў Аляксандр Стуб.

Па яго словах, Еўропе трэба гаварыць не пра тое, чаго Украіна хоча ад яе, а пра тое, як Украіна можа дапамагчы Еўропе. Ён падкрэсліў, што Украіна будзе заставацца еўрапейскай дзяржавай нават пасля вайны, а Расія застанецца найбольшай пагрозай бяспецы Еўропы.

«Калі б у мяне сёння было толькі адно пасланне, дык замест таго, каб казаць пра тое, што Украіне трэба ад Еўропы, магчыма, нам варта пачаць думаць пра тое, што нам у Еўропе трэба ад Украіны… Мы ў Еўропе павінны пазбавіцца думкі, што толькі мы дапамагаем Украіне», — падкрэсліў прэзідэнт Фінляндыі.

Стуб адзначыў, што з самага пачатку быў прыхільнікам членства Украіны ў Еўрасаюзе і НАТА. Ён дадаў, што зараз у Еўропе ёсць прыкладна 2 мільёны вайскоўцаў, у Расіі — 1,3 мільёна, а ва Украіне — 800 тысяч.

Каментары1

  • ага
    05.05.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць