Свет11

Трамп прыгразіў уладам Ірана знішчэннем, калі Тэгеран атакуе амерыканскія караблі

У выпадку нападу на любы амерыканскі карабель, які ўдзельнічае ў аперацыі «Свабода», ЗША знішчаць іранскае кіраўніцтва, заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у інтэрв’ю журналісту Fox News Трэю Інгсту.

Дональд Трамп. Фота: Win McNamee/Getty Images

«Калі іранцы паспрабуюць нацэліцца на амерыканскія караблі ў рэгіёне, мы сатром іх з твару зямлі», — прыводзіць Інгст словы Трампа ў панядзелак.

Акрамя таго, Трамп падкрэсліў, што Іран нібыта стаў «значна больш згаворлівым» на перамовах.

Раней ён заявіў, што з панядзелка ЗША будуць аказваць дапамогу суднам, заблакаваным у Армузскім праліве, якія будуць спрабаваць пакінуць яго. Трамп адзначыў, што гаворка ідзе пра судны краін, якія не маюць дачынення да канфлікту Вашынгтона і Тэгерана.

Прэзідэнт ЗША падкрэсліў, што гэтыя судны не вернуцца ў Армузскі праліў да таго часу, пакуль не будзе вырашаны іранскі крызіс.

Каментары1

  • a.hto.tam.idze
    04.05.2026
    Таварышу Трампу не варта пераймацца. Згодна з ягонымі папярэднімі заявамі, флот Ірана "разбіты", "знішчаны" і "знаходзіцца на дне мора". Тое ж самае датычылася і да іншых іранскіх ваенных падроздзелаў. Якую пагрозу тады Іран можа стварыць амерыканскім караблям? Шапкамі закідаюць?

Цяпер чытаюць

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп4

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Усе навіны →
Усе навіны

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук2

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі4

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

У мінскай краме заўважылі розныя цэны на адны і тыя ж тавары1

Вайсковец адчытаў кіраўніка Пентагона Піта Хегсета за смех каля Магілы Невядомага салдата. Хегсет узнагародзіў яго ВІДЭА10

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп4

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць