Грамадства66

На дзяржТБ паказалі схуднелага манаха, якога перадалі Польшчы разам з Пачобутам

28 красавіка на беларуска-польскай мяжы адбыўся абмен зняволенымі «пяць на пяць». Беларусь перадала Польшчы журналіста Андрэя Пачобута, манаха Гжэгажа Гавела, Томаша Бярозу, асуджанага па абвінавачанні ў шпіянажы. Расія ў рамках абмену перадала Малдове двух супрацоўнікаў малдаўскіх спецслужбаў, затрыманых у Расіі.

Сярод тых, каго перадала Польшча, — асуджаны ў Малдове за дзяржаўную здраду былы намеснік кіраўніка службы інфармацыі і бяспекі Малдовы Аляксандр Бэлан, беларус Уладзіслаў Надзейка, затрыманы ў Польшчы па абвінавачанні ў шпіянажы, расійскі археолаг Аляксандр Буцягін, затрыманая ў Малдове грамадзянка Расіі Ніна Папова і казахскі ваенны аташэ Ануар Бакібай, які працаваў у Кіеве і шпіёніў на карысць Расіі.

На СТБ у нядзельным сюжэце паказалі кадры, як палітзняволеным палякам зачытваюць рашэнне аб іх вызваленні.

Гжэгажа Гавела затрымалі 4 верасня 2025 года. Гавел меў пры сабе «Распараджэнне аб арганізацыі падрыхтоўкі і ўдзеле ў ССВ «Захад-2025». Гэта, як сцвярджалася на дзярТБ, раздрукоўка на 8 старонках з грыфам «Сакрэтна». Гэты дакумент яму нібыта перадалі за некалькі хвілін да затрымання. Асудзіць манаха не паспелі, ён утрымліваўся у СІЗА.

Затрыманне манаха ў верасні 2025 года. Скрыншот з відэа
Так Гжэгаж Гавел выглядаў у красавіку 2026 года. Скрыншот СТБ

Томаша Бярозу арыштавалі 18 жніўня 2022 года. Пасля суда ён адбываў тэрмін у калоніі №22.

Томаш Бяроза ў красавіку 2026 года. Скрыншот СТБ

Каментары6

  • Tttt
    04.05.2026
    Желаю таким образом похудеть и лукашенке вместе с сынами.
  • Отец Засандалий
    04.05.2026
    Похудей и живи свободно.
  • Сандаль
    04.05.2026
    Отец Засандалий , ты первый попробуй ну а мы потом.

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Скандальна вядомай беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць пярсцёнак Cartier у Парыжы49

У Харватыі перакуліўся пасажырскі аўтобус. Беларуска атрымала траўмы, дзве пасажыркі загінулі

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць