Нерухомасць22

У Мінску будуюць новы шматфункцыянальны цэнтр з прамым выхадам з метро

Дзе ён будзе?

Так будзе выглядаць шматфункцыянальны цэнтр «Чачота 2В». Фота: «Мінск-Навіны»

У сталіцы на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага з вуліцай Я. Чачота ўзводзяць шматфункцыянальны цэнтр. Дабудаваць яго плануюць у 2027-м.

Будаўніцтва цэнтра. Фота: «Анлайнер»

Раней тут збіраліся зрабіць шматузроўневы паркінг да ЖК «Мегаполіс». Але паркінг так і не завяршылі. У 2024‑м вырашана было адабраць зямлю ў кампаніі і знесці тое, што набудавалі.

Новы ўласнік выкупіў даўгабуд на аўкцыёне, расказвае «Анлайнер».

Заказчыкам праекта выступае ЗАТ «Белцяжмаш». Гэтую арганізацыю вы можаце ведаць па такіх аб’ектах, як бізнэс-цэнтры Omega Tower і на Захарава, 42, гандлёвы цэнтр Globo.

Будаўніцтва цэнтра. Фота: «Анлайнер»

Што цікава, новы шматфункцыянальны цэнтр будзе не толькі прасторны — 23 500 квадратных метраў, але і з рэдкай для Мінска фішкай.

«У кроку ад станцыі метро «Малінаўка» будуецца шматфункцыянальны комплекс «Чачота 2В» з прамым выхадам з метро проста ў будынак. Пешаходы будуць трапляць у гандлёвую прастору, не выходзячы на вуліцу», — так апісвае канцэпт заказчык, удакладняючы, што зараз збірае заяўкі ад патэнцыйных арандатараў.

Будаўніцтва цэнтра. Фота: «Анлайнер»

Каго чакаюць на плошчах «Чачота 2В»? Розныя крамы, гастрамаркеты, рэстараны, кафэ, фудкорты, кавярні, пякарні. Таксама спадзяюцца адкрыць фітнэс-, велнес– і б’юці-месцы; дзіцячыя і сямейныя прасторы. А яшчэ банкі, аптэкі, медцэнтры, сэрвісныя кампаніі, офісы. Спашукальнікі павінны прэтэндаваць на плошчу не менш за 500 «квадратаў».

Каментары2

  • мде
    03.05.2026
    должен был быть паркинг для жильцов многоэтажек, вместо этого построят тц а, потребность в паркоместах и конфликты на этой почве ещё больше возрастут(
  • бабруйчанін
    03.05.2026
    Легалізацыя " пральня" дзля ...сумнеўных грошей
    Раней браты " югі- сэрбы" дапамагалі зараз арабы эмірэтчыкі оманшчыкі ці яшчэ нехта
    Зачым і на..вошта туды хадзіць ???
    У дубай молле напрыклад акварыум паглядзець звонку безкаштоўна і за грошы унутры ну раз другі трэці ..а далей
    У гэтых "тц" ўсе даражэй і часу болей страцішь

Цяпер чытаюць

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося13

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося

Усе навіны →
Усе навіны

«Ніхто не вярнуўся». Як вырашылі пытанне з работнікамі з Узбекістана, незадаволенымі ўмовамі ў Беларусі13

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Google Play выдаліў «ВКонтакте» і месенджар Max

У лесе пад Лагойскам знайшлі месца з дзіўнымі прадметамі6

Перапынак у фінале чэмпіянату свету будзе доўжыцца 30 хвілін5

Кубракоў: Працоўныя мігранты ўжо размеркаваныя па прадпрыемствах8

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак10

Памятаеце харызматычнага і жартаўлівага кіраўніка Мікалаеўскай вобласці? Ён можа стаць міністрам у новым урадзе Украіны3

Банк у Польшчы заблакаваў рахункі — а там іпатэка, і зберажэнні. Айцішнік-беларус баіцца страціць кватэру9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося13

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць