Грамадства22

«Мы абавязкова будзем святкаваць гэты дзень дома». Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём Волі

З нагоды 108‑й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў і беларусак.

«Дарагія беларусы і беларускі! Сёння мы разам адзначаем Дзень Волі. Свята, якое яднае кожнага з нас, каму дарагая Беларусь, незалежна ад таго, дзе мы цяпер: у Мінску ці Горадні, у Варшаве ці Вільнюсе, у Кіеве, Тбілісі, Берліне, Нью-Ёрку. Мы раскіданыя па свеце, але ў нас ёсць вельмі важная рэч, якая заўсёды нас яднала: жаданне бачыць нашую краіну вольнай.

25 сакавіка 1918 года была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка. У той момант народ цвёрда сказаў усяму свету: Беларусь мае права на сваю дзяржаву. Гэта быў смелы крок, і ён стаў часткай нашай гістарычнай памяці і нашай сучаснай унутранай апоры. З таго дня і да сёння мы працягваем шлях змагання і адказнасці за сваю краіну.

Беларусь будзе вольнай. І беларускі народ не адмовіўся ад гэтай мэты: ні ў 1918-м, ні ў 2020-м. Мы не адмовіліся ў самыя цяжкія гады нашай гісторыі, і не адмовімся цяпер. Шлях да волі патрабуе цярплівасці, штодзённай працы і мужнасці. І, на жаль, вельмі часта гэта боль, страты і шматлікія ахвяры.

Беларусы аддавалі жыццё за нашую свабоду ў розныя часы нашай гісторыі. Беларусы працягваюць змагацца і цяпер. Хтосьці — у Беларусі, хтосьці — у выгнанні. 

Воля — гэта кожнае нашае дзеянне, якое робіць краіну лепшай. Гэта праца беларускіх грамадзянскіх ініцыятываў і валанцёрскіх супольнасцяў. Гэта праца ў медыя і падтрымка палітвязняў. Гэта служба ў шэрагах ЗСУ і добраахвотніцкіх фармаванняў ва Украіне. Кожны і кожная з вас робіць сваю частку вялікай працы — з Беларуссю ў сэрцы.

Я ведаю, як стамляе доўгая дарога. Як хочацца, каб нарэшце стала спакойна. Каб можна было працаваць, планаваць жыццё, кахаць, расціць дзяцей без страху ў сваёй краіне. Каб не трэба было азірацца на вуліцы, баяцца груку ў дзверы, баяцца за блізкіх. Каб дом зноў быў месцам бяспекі.

Але нават калі бывае цяжка, у нас ёсць тое, што не забраць ніколі і нікому: нашая гісторыя, нашая памяць, нашая такая моцная беларуская годнасць. І ёсць мы адно ў аднаго.

Беларусь будзе вольнай. І мы абавязкова будзем святкаваць гэты дзень дома. Са святам, мая Беларусь! Са святам, беларусы і беларускі! З Днём Волі!» — гаворыцца ў звароце.

Каментары2

  • Лёлік з-пад Лімасола
    25.03.2026
    Жыве Беларусь!
  • белорус 3%
    25.03.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію3

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Уіткаф заявіў пра дасягнуты прагрэс у перамовах з Пуціным4

Легендарны гродзенскі футбаліст трапіў пад крыміналку

У Мядзеле проста пад вокнамі заўважылі грацыёзных казуль ВІДЭА4

«Палова групы — са слязамі на вачах». Беларуска арганізуе незвычайныя падарожжы — ад сустрэчы з кітамі да сафары

Беларус пасля смерці жонкі застаўся адзін з дзецьмі. Іх у яго 12, але ён добра дае рады6

У Львове абвясцілі 2027 год годам УПА і Рамана Шухевіча. Пад пагрозай пакет польскай вайсковай дапамогі32

«Запрасіў мяне на спатканне і прыехаў на яго з пакетам памідораў замест кветак». Што ўспамінаюць пра Яна Памедора Рэуцкага, адміна шматтысячнай суполкі беларусаў Польшчы7

ЗША знялі санкцыі з гендырэктара «Беларуськалія»5

«Проста ваў!» Вікіпедыст уразіўся, як хвацка ШІ ўжо чытае мудрагелістыя рукапісы тарашкевіцай6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію3

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць