Грамадства11

«Не давайце нікому называць вас агрэсарамі суседняй краіны». Старшыня Рады БНР павіншавала беларусаў з Днём Волі

Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла заявіла, што беларусы — еўрапейскі народ і павінны быць у дэмакратычнай Еўропе.

«25 сакавіка 1918 года наш народ, пасля амаль паўтара стагоддзя няволі, абвясціў свету, што ён «скідае з роднага краю апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасці, якую гвалтам накінулі расійскія цары на наш вольны і незалежны край». Хачу нагадаць тут, што наш нацыянальны герой Кастусь Каліноўскі ўжо паўстагоддзя раней папярэджваў наш народ, што жыць свабодна ён будзе толькі тады, калі маскаля над ім не будзе. Гэтыя словы наша гісторыя пацвярджае», — адзначаецца ў віншаванні беларусаў з Днём Волі.

Паводле яе, менавіта бальшавіцкая Расія патапіла ў крыві незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. «Менавіта з Масквы ішлі загады на знішчэнне ў Курапатах нацыянальнай творчай і навуковай эліты, на ліквідацыю працавітага сялянства. Памкненні беларусаў да свабоды і незалежнасці свайго краю нязменна душыліся. Нам даводзілася цярпець і фізічны, і духоўны Чарнобыль. А нядоўгі час нацыянальнага Адраджэння быў спынены стаўленікам Масквы Лукашэнкам», — адзначыла Івонка Сурвіла.

«На жаль, пасля амаль стагоддзя акупацыі і хітрай прапаганды з боку той самай Масквы свет забыўся пра беларусаў, пакуль наш народ не нагадаў яму ў 2020 годзе пра наша існаванне! Толькі дзякуючы вашаму гераізму і адвазе сотняў тысяч беларусаў, якія выйшлі пад бел-чырвона-белымі сцягамі на вуліцы Беларусі, мы аджылі! Калі б зноў не ўмяшалася Масква, магчыма, мы ўжо жылі б у нашым вольным краі. І не змагаліся б сёння за вызваленне тысяч палітычных вязняў, якія ўсё яшчэ знаходзяцца за кратамі ў Беларусі», — сказала старшыня Рады БНР.

Паводле яе, беларусы не павінны дазваляць адвечным ворагам здзекавацца з сябе толькі таму, што гэта выгадна аднаму чалавеку.

«Не давайце нікому называць вас агрэсарамі суседняй краіны. Мы стары еўрапейскі народ, наша месца ў дэмакратычнай Еўропе, і толькі тады, калі мы станем незалежнымі ад так званага «старэйшага брата», — толькі тады мы зоймем тое пачэснае месца паміж цывілізаванымі народамі свету, на якое мы маем поўнае права! Хочацца верыць, што тады ні Масква, ні тэрор не загасцяць той паходні, якую мы будзем несці шчыльнымі радамі наперад», — заклікала Івонка Сурвіла.

«Прашу тых з вас, хто яшчэ не далучыўся да змагання за волю і незалежнасць Бацькаўшчыны, памятаць, што будучыня наша залежыць ад кожнага і кожнай з нас. Так, як нашы продкі ў 1918 годзе, разам мы вызвалім наш мілы і чароўны край», — дадала старшыня БНР.

Каментары1

  • Мх
    25.03.2026
    Жыве Беларусь!

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіста «Еўрарадыё» Тарналіцкага дадалі ў базу «Міратворац» — за некрытычную гутарку з украінскім ухілянтам34

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?37

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства70

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць