Вайна1111

Расійскі палітык загінуў на вайне праз 10 дзён пасля падпісання кантракта, нават не даехаўшы да фронту

Стваральнік руху «Тыгры Радзімы» Уладзімір Лакцюшын апублікаваў даведку з пазнакай, дзе праходзіць навучанне. І туды прыляцела.

Былы кіраўнік моладзевага крыла партыі «Радзіма» Уладзімір Лакцюшын загінуў на «СВА» праз 10 дзён пасля падпісання кантракту. Адбыўся прылёт па навучальным цэнтры, дзе ён быў. 

Як пішуць Z-каналы, прылёт не быў выпадковым. Лакцюшын сам апублікаваў даныя пра месца сваёй службы. 

«Валодзя вёў актыўнае жыццё ў сацыяльных сетках: публікаваў свой шлях у ваенкамат, інтэрв'ю мясцовым СМІ, дзяліўся дэталямі службы. Асабліва паказальны выпадак з апублікаваным дакументам — даведкай, якая пацвярджае, што ён служыць у добраахвотніцкім корпусе і якая паказвае яго сапраўднае месцазнаходжанне. Менавіта такія дадзеныя ў адкрытым доступе дазваляюць праціўніку лёгка вылічаць цэлі, наносіць удары і забіраць жыцці нашых байцоў — нават тых, хто яшчэ не паспеў трапіць на перадавую», — піша Z-канал. 

Лакцюшын у 2015 годзе стварыў рух «Тыгры Радзімы». Члены гэтага моладзевага крыла «Радзімы» называлі сябе «спецназам прэзідэнта», а сама назва была абрана ў гонар амурскіх тыграў — улюбёнцаў прэзідэнта Пуціна. Але адначасова Тыгр — гэта абрэвіятура («ТИГРы Родины —Традиция. Империя. Государство. Родина»).

Лакцюшына не стала 13 сакавіка. 

Каментары11

  • Беларус
    23.03.2026
    Дзякуй сябры ўкраінцы! Такія навіны падымаюць настрой.
  • спідран
    23.03.2026
    No cheats.
  • падзяка з занясеннем
    23.03.2026
    Усё правільна зрабіў! :)

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

Італія мабілізуе армію васьміногаў на барацьбу з блакітнымі крабамі1

Беларуса, які знік у Абхазіі, знайшлі мёртвым8

Брытанскія хірургі правялі першую ў свеце аперацыю па выдаленні пухліны мозгу з дапамогай штучнага інтэлекту

Колькасць загінулых у выніку паводкі ў Непале і Тыбеце набліжаецца да 500, ратавальнікі чакаюць новага ўдару стыхіі

Стэрыльнае асяроддзе сапраўды выклікае ў дзяцей алергіі. Цяпер навукоўцы высветлілі, што дзяцей ад алергіі абараняе3

Паводкай з Непала ў Індыю знесла пяцярых сланоў ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць