Здарэнні88

Беларуса, які знік у Абхазіі, знайшлі мёртвым

У зніклага мужчыны былі праблемы са здароўем.

Падчас адпачынку ў Гагры знік жыхар Баранавічаў Андрэй Наўмцаў. Ён знаходзіўся ў самаабвешчанай Абхазіі з 11 жніўня, піша Onliner.by.

У ноч на 19 жніўня, каля 2:00, Андрэй выйшаў з гатэля «Каліпса». У чацвер, 27 жніўня, стала вядома, што супрацоўнікі абхазскай міліцыі знайшлі беларуса загінулым. Пра гэта паведаміў пошукава-выратавальны цэнтр «Арыенцір».

Пошукамі 42‑гадовага беларуса займалася Міністэрства ўнутраных спраў Абхазіі.

— Нішто не прадказвала знікнення. На адпачынку ён быў з жонкай і дачкой, проста ноччу выйшаў з гатэля і знік. Жонка вярнулася ў Беларусь, — расказалі журналістам у пошукавым цэнтры «Арыенцір».

Таксама журналісты звязаліся з жонкай Андрэя Марынай. Высветлілася, што ў зніклага мужчыны былі праблемы са здароўем.

— У яго хворае сэрца, ён прымае лекі. Ніякіх канфліктаў у нас да гэтага не было. Ён проста выйшаў прагуляцца ноччу і не вярнуўся. Я пайшла яго шукаць, але не знайшла, пасля чаго адразу звярнулася ў міліцыю. Пры мне тэлефанавалі ў мясцовыя бальніцы — і нічога. Пакуль ніякіх навін пра яго няма.

Учора стала вядома, што мужчыну знайшлі загінулым.

Каментары8

  • Соагрессор однозначно
    28.08.2026
    Лука бы еще пропал.
  • лад
    28.08.2026
    Коля, ды яшчэ і ноччу пагуляць выйшаў
  • Цикава
    28.08.2026
    Адпачнуу у Гаграх, сам себе в голову три раза выстрелил. Чаго людей у гэтыя расейския сметники цяне. Може запах прывабны, не разумею

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць