Моды11

Папа Леў XIV трапіў у спіс самых стыльных людзей свету па версіі вядомага амерыканскага часопіса

Журы часопіса Vanity Fair ацаніла ягонае ўменне спалучаць папскую сутану з красоўкамі Nike і бейсболкамі.

Папа Леў XIV. Фота: AP Photo / Alessandra Tarantino

Белыя найкі пад белай сутанай і кепка «Chicago White Sox» на плошчы Святога Пятра. Як заўважае The Times, Папа Леў XIV настолькі ўразіў экспертаў вядомага амерыканскага часопіс Vanity Fair сваім стылем вопраткі, што трапіў у катэгорыю «Арыгіналы», куды трапілі людзі з найбольш адметным і наватарскім падыходам да адзення.

У гэтым рэйтынгу 70‑гадовы пантыфік апынуўся ў кампаніі даволі экстравагантных асоб. Ён канкуруе за званне іконы стылю са спявачкай Б’ёрк, рэжысёрам Спайкам Лі і амерыканскай фігурысткай Алісай Лью.

У кароткім дасье ў графе «прафесія» суха значыцца: «Кіраўнік Каталіцкай царквы». Далей ідзе абгрунтаванне журы часопіса, чаму пантыфік быў уключаны ў спіс: «Яшчэ да абрання папам Леў XIV — тады яшчэ айцец Боб — надаваў сваёй сціплай крэмавай сутане амаль нябесны шык, спалучаючы яе з красоўкамі Nike».

Як адзначае выданне, стаўшы Папам, «Леў захаваў сваё пачуццё іранічнай нязмушанасці і час ад часу носіць бейсболкі».

Хто яшчэ ў спісе Vanity Fair за 2026 год?

Сёлета Vanity Fair падзяліў намінантаў на некалькі катэгорый — «Арыгіналы», «Дуэты» і «Будучыня». У рэдакцыі падкрэсліваюць, што шукалі не проста людзей, якія добра апранаюцца або карыстаюцца паслугамі прафесійных стылістаў, а тых, для каго мода становіцца сродкам самавыяўлення.

Сярод іншых прэтэндэнтаў на званне самых стыльных паводле Vanity Fair — нарвежскі футбаліст «Манчэстэр Сіці» Эрлінг Холанд. Стылістаў выдання ўразіў, у прыватнасці, ягоны «белы шаўковы касцюм і драпіраваны шалік», у якіх ён з'явіўся на мерапрыемстве Dolce & Gabbana на Сіцыліі.

У спіс трапіў і брытанскі спявак і акцёр Гары Стайлз, які, як піша выданне, «разумее сілу кароткіх шортаў і ведае, як насіць гальштук, часам адначасова з імі».

У дзясятцы самых стыльных 29‑гадовы акцёр Джэйкаб Элардзі, якога называюць адным з магчымых наступных Джэймсаў Бондаў. Выданне адзначыла ягонае ўменне спалучаць вінтажную працоўную вопратку з люксавымі сумкамі і нават «ператвараць пакет з крамы ў модны аксесуар».

У спіс таксама трапілі іншыя вядомыя прадстаўнікі шоу-бізнэсу, кіно, спорту, культуры і грамадскага жыцця.

Vanity Fair крытыкуе папулярны трэнд на athleisure

Нягледзячы на кампліменты на адрас Папы, каманда Vanity Fair глядзіць на стан сучаснай моды з насцярогай. Часопіс крытыкуе папулярны трэнд на athleisure (нашэнне спартыўных рэчаў паўсюль — ад працы да вечарынак), называючы гэта адным з галоўных модных пралікаў часу.

Акрамя таго, эксперты занепакоеныя «вяртаннем кансерватызму» ў ЗША пры Дональдзе Трампе. «Мода развіваецца імкліва, і не ўсё ў ёй — калі нам будзе дазволена так выказацца — выглядае асабліва добра», — падсумоўвае Vanity Fair.

Каментары1

  • ну-да
    28.08.2026
    для намесніка бога на Зямлі быць стылёвым - гэта самае важнае

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства64

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію20

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

Мінчук паехаў на самакаце ў краму, а «вярнуўся» з Чабаксараў на Волзе — спісалі 150 рублёў6

У памежжы з Украінай тры стратэгічныя вышкі сотавай сувязі выведзеныя са строю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць