Свет22

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй

31‑гадовага Даура Буаву, аднаго з найбольш вядомых абхазскіх блогераў і прыхільнікаў прымірэння паміж грузінамі і абхазамі, знайшлі мёртвым у кватэры ў Тбілісі, дзе ён жыў. Апошні раз камеры назірання зафіксавалі яго 23 жніўня. Праз некалькі дзён суседзі звярнуліся ў паліцыю, адчуўшы моцны пах з кватэры, піша Руская служба Бі-бі-сі.

Фота: _tarielovich1/Instagram

Дакладная прычына смерці пакуль не ўстаноўленая. Следчыя праводзяць экспертызу і расследаванне. Падчас першаснага агляду цела слядоў гвалту не выявілі. Справа расследуецца, у прыватнасці, па артыкуле аб давядзенні да самагубства.

Смерць блогера выклікала вялікі рэзананс у Грузіі. Людзі называюць яго «паслом міру» і «мостам паміж грузінскім і абхазскім народамі». Знаёмая Буаву, дырэктарка Цэнтра сацыяльнай справядлівасці Тамта Мікеладзэ, заклікала следства старанна высветліць абставіны яго смерці. Яна адзначыла, што блогер атрымліваў шмат пагроз праз свае погляды.

Буава нарадзіўся ў Абхазіі, вучыўся і некаторы час жыў у Расіі, але пазней вярнуўся ў родны рэгіён. У 2021 годзе ён прыехаў у Тбілісі і менавіта там істотна змянілася яго стаўленне да грузінаў. Раней ён успрымаў іх як ворагаў, але пасля жыцця ў Тбілісі заявіў, што не ўбачыў у грузінскім народзе варожасці, таму вырашыў застацца ў Грузіі.

Блогер адкрыта выступаў за прымірэнне абхазаў і грузінаў і падтрымліваў ідэю знаходжання Абхазіі ў складзе Грузіі на правах аўтаноміі. У адным з яго найбольш вядомых відэа ён выйшаў на праспект Руставелі ў Тбілісі з плакатам: «Я абхаз. Калі вы лічыце, што мы браты — абдыміце мяне». Да яго падыходзілі мінакі розных узростаў і абдымалі яго.

Пазіцыя Буавы выклікала рэзкую рэакцыю ў Абхазіі. У 2022 годзе мясцовая служба дзяржаўнай бяспекі завяла супраць яго крымінальную справу па артыкуле аб «дзяржаўнай здрадзе», заявіўшы, што яго відэа ў тыктоку нібыта шкодзяць суверэнітэту і бяспецы Абхазіі. У снежні таго ж года блогер атрымаў грамадзянства Грузіі па спрошчанай працэдуры.

Буава меў больш за 100 тысяч падпісчыкаў у тыктоку, каля 57 тысяч у фэйсбуку і амаль 23 тысячы ў інстаграме. Ён лічыў, што менавіта моладзь па абодва бакі ракі Інгуры можа адыграць важную ролю ў мірным урэгуляванні грузінска-абхазскага канфлікту.

Абхазія фактычна аддзялілася ад Грузіі пасля вайны 1992‑1993 гадоў. У 2008 годзе Расія прызнала яе незалежнасць, аднак Грузія лічыць рэгіён акупаванай Расіяй тэрыторыяй, а большасць краін свету прызнае Абхазію часткай Грузіі.

Каментары2

  • Biełarus' Freedom
    29.08.2026
    Маскальская агентура зараз спрэс з усіх шчылін у Сакартвэла
  • Ян
    29.08.2026
    Biełarus' Freedom , магчыма і Мелказёрава таксама атруціла расейская агентура.

Цяпер чытаюць

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА5

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА5

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць