Харальд V займаў нарвежскі пасад больш за 35 гадоў.

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V. Пра смерць манарха паведаміў каралеўскі двор.
Харальд V памёр раніцай ва ўніверсітэцкай бальніцы Осла, дзе знаходзіўся на лекаванні. У апошнія тыдні стан караля рэзка пагоршаў: 17 жніўня яго шпіталізавалі, пазней лекары дыягнаставалі бактэрыяльную інфекцыю крыві. Напярэдадні двор паведамляў, што стан манарха ацэньваецца як «вельмі цяжкі».
Харальд V займаў нарвежскі пасад больш за 35 гадоў — ён заняў трон 17 студзеня 1991 года пасля смерці свайго бацькі Улафа V. Ён нарадзіўся ў 1937 годзе і стаў першым нарвежскім прынцам, які нарадзіўся ў краіне за 567 гадоў.
У 1968 годзе Харальд ажаніўся з Соняй Харальдсен, з якой да гэтага сустракаўся дзевяць гадоў. Шлюб спадкаемца трона з дзяўчынай неарыстакратычнага паходжання тады выклікаў спрэчкі наконт будучыні нарвежскай манархіі.
Спадчыннікам трона з'яўляецца сын Харальда, 53‑гадовы кронпрынц Хокан, які падчас хваробы бацькі ўжо выконваў абавязкі рэгента.
Цяпер чытаюць
«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца
Каментары