Спорт

Польская канькабежка, якая на Алімпіядзе атрымала каньком пад вока, расказала, як гэта перажыла

Сітуацыя з траўмаваннем польскай канькабежкі Камілы Селье, якая выступае ў шорт-трэку, прымусіла заўзятараў усяго свету здрыгануцца. Цяпер упершыню пасля атрымання той траўмы яна паказала свой шнар і расказала, як інцыдэнт паўплываў на яе жыццё, піша Daily Mail.

Каміла Селье

Падчас нядаўніх зімовых Алімпійскіх гульняў у італьянскіх Мілане і Карціна д'Ампеца ў чвэрцьфінале спаборніцтваў па шорт-трэку на 1500 метраў 25‑гадовая Каміла Селье атрымала сур’ёзную траўму: канёк суперніцы разрэзаў ёй твар. Спартсменку вынеслі з лёду на насілках, і ўсё гэта адбывалася ў жывым эфіры.

Скрыншот відэа Daily Brief

Дзяўчыне зрабілі складаную, але ўдалую аперацыю на вачніцы. Як адзначаецца, ёй яшчэ пашанцавала, бо пашкоджанні маглі быць і значна цяжэйшымі — прынамсі, вока ў яе засталося. Раней Селье паказвала толькі «лепшы бок» свайго твару, а цяпер выступіла на польскім тэлебачанні і адкрыта расказала пра наступствы траўмы.

Каміла прызналася, што ў яе застаўся шнар, а зрок часткова пагоршыўся. У вачніцы ўсталяваная тытанавая сетка, таксама ёсць пералом косткі пад брывом. Яна адзначае, што часта бачыць усё ў падвоеным выглядзе, асабліва калі глядзіць уверх або ўніз.

Нягледзячы на гэта, спартсменка настроеная пазітыўна і не збіраецца здавацца. Яна падкрэсліла, што ёй вельмі дапамагае падтрымка сям’і і людзей з усяго свету.

Каміла Селье з мужам, французскім шорт-трэкістам Дыянам Селье

Інцыдэнт адбыўся пасля сутыкнення з вядомымі зоркамі шорт-трэку, у тым ліку італьянкай Арыянай Фантана і амерыканкай Крыстэн Сантас-Грысвалд. Падчас гонкі спаборніцтвы прыпынілі, каб аказаць дапамогу пацярпелай.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах40

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Усе навіны →
Усе навіны

Іспанія будзе раздаваць грамадзянства жыхарам сваёй былой афрыканскай калоніі30

Расіі не ўдалася спроба ўпершыню за 8 гадоў запусціць гіпергукавую ракету «Авангард»2

У гонар Тэйлар Свіфт назвалі новы від аўстралійскіх клапоў6

«Мы ведалі, што ён спартсмен». Суседка забітай цяжарнай жанчыны расказала падрабязнасці пра яе28

Пад Гроднам знайшлі баравік, які прэтэндуе на рэкорд гэтага сезону ФОТАФАКТ2

Лукашэнка заклікаў не трымаць запасы ў далярах15

«Залатая эпоха Амерыкі». Трамп на з'ездзе рэспубліканцаў пахваліў сваю працу6

Лукашэнка заявіў, што Беларусь прадае калій у ЗША9

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі71

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах40

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць