Моды88

Даследчыкі выявілі правіла, якое кіруе модай ужо сто пяцьдзясят гадоў

Матэматыкі знайшлі адказ, праз які час модныя тэндэнцыі вяртаюцца. 

Фота: Getty Images

«Мы ўсе сутыкаліся з думкай, што мода вяртаецца — што міні-спадніцы ці джынсы-клёш зноў становяцца папулярнымі. Нам, як матэматыкам, было цікава даказаць або абвергнуць гэтую тэорыю. Сучасныя поспехі ў камп’ютарных інструментах і масівы алічбаваных архіваў зрабілі гэта магчымым», — расказвае выданню BBC Science Focus вядучая аўтарка даследавання доктар Эма Зайдэла, матэматык у галіне прыкладных навук з Прынстанскага ўніверсітэта.

Каманда даследчыкаў, у якую ўвайшлі матэматыкі, спецыялісты ў галіне інфарматыкі, інжынеры і гісторыкі мастацтва, стварыла базу даных, якая налічвае каля 37 тысяч выяў жаночага адзення, каб прааналізаваць, як змянялася мода на працягу апошніх 150 гадоў.

У набор даных увайшлі выкрайкі для шыцця, якія датуюцца перыядам з 1869 да 2015 года, а таксама фота з модных паказаў, апублікаваныя ў часопісе Vogue за 1988—2023 гады. Менавіта гэтыя матэрыялы выкарыстоўваліся для таго, каб адсачыць, як ключавыя элементы жаночага адзення змяняліся з дзесяцігоддзя ў дзесяцігоддзе.

«Мы вырашылі колькасна ацаніць сукенкі ўздоўж вертыкальнай восі ад галавы да ног: вымяралі даўжыню, размяшчэнне таліі і выраз гарлавіны, выкарыстоўваючы распрацаваны намі камп’ютарны інструмент, — патлумачыла Эма Зайдэла. — Гэта дазволіла атрымаць аднолькавыя, супастаўныя паказчыкі і прасачыць іх змены ў часе».

Атрыманыя вынікі паказалі, што стылі сапраўды цыклічна набываюць папулярнасць прыкладна кожныя дваццаць гадоў. Яны становяцца папулярнымі, страчваюць прыхільнасць і ўрэшце адкрываюцца нанова.

Эма Зайдэла адзначае, што матэматычная мадэль, якую распрацавала каманда навукоўцаў, выкарыстоўвае псіхалагічную канцэпцыю «візуальнай адметнасці» — ідэю пра тое, што для дасягнення поспеху інавацыі павінны быць адметнымі, але не занадта моцна адрознівацца ад таго, да чаго людзі прызвычаіліся.

Добрым прыкладам з’яўляецца даўжыня спадніцы. На пачатку ХХ стагоддзя падолы паступова скарачаліся, дасягнуўшы мінімуму ў 1920-я гады ў эпоху флапераў. Да сярэдзіны стагоддзя спадніцы зноў пачалі падаўжацца, аднак ужо ў 1960-я гады з'яўляюцца міні-спадніцы. У 1970-я гады іх змянілі больш доўгія мадэлі ў стылі хіпі, пасля чаго даўжыня адзення зноў пачала памяншацца

Як змянялася даўжыня падолу. Фота: Emma Zajdela / Daniel Abrams / sciencefocus.com

Аднак даследчыкі выявілі, што гэты дваццацігадовы цыкл даўжыні падола стаў менш выразным з 1980‑х гадоў, паколькі адначасова пачала з’яўляцца больш шырокая разнастайнасць варыянтаў даўжыні спадніц.

«З сярэдзіны 1980‑х тэндэнцыі ў модзе паскараюцца, і таму 20‑гадовы цыкл становіцца менш відавочным — хоць у дадзеных ён усё яшчэ прысутнічае. Замест гэтага назіраецца павелічэнне разнастайнасці даступных стыляў», — расказвае Эма Зайдэла.

Паводле даследчыкаў, гэта можна растлумачыць як паскарэннем тэндэнцый, так і тым, што грамадства стала больш прыхільна ставіцца да розных стыляў у модзе.

Па словах навукоўцаў, выяўленая заканамернасць можа быць характэрнай не толькі для моды. Падобныя цыклы могуць назірацца ў музыцы, мастацтве, папулярнасці парод сабак і нават у выбары імёнаў для дзяцей.

Каментары8

  • W
    24.03.2026
    Тенденция очень легко объясняется сменой поколений. Поколения сменяются приблизительно через 20 лет. А конфликт родителей и детей вечен. Так и получается, что новое поколение детей хочет отличаться от старого-родительского.
  • Дубб
    24.03.2026
    W, ага, і таму новыя пакаленьні прымаюць моду сваіх бабулек-дзядулек, каб хаця б ня быць падобнымі да бацькоў ? Ахінея.

    Усім кіруе індустрыя моды, і дзеля гэтага ў іх даўно ўжо напрацаваныя тэхналёгіі ўзьдзеяньня на спажыўца. Ніякай іншай, аб'ектыўнай, матэматычнай заканамернасьці тут няма.
  • вар
    24.03.2026
    Жвір , " усё выпадкова і з падачы тых" супярэчыце сабе?

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць