Грамадства11

Мінчанка назбірала ў лесе грыбоў, падобных да вядомага печыва. Ці ядомыя яны?

У лесе проста ў Мінску жанчына знайшла некалькі грыбоў незвычайнай формы, сабрала і прыгатавала з іх страву ў смятанным соусе. Пра гэта жанчына расказала на сваёй старонцы ў Threads, піша Blizko.by.

У каментарыях карыстальнікі параўноўвалі грыб з печывам-«кошыкам» з чырвонай начынкай і выказвалі занепакоенасць, што такія прыгожыя на выгляд грыбы рэдка бываюць ядомымі. Але, паводле слоў аўтаркі, з ёй пасля ўжывання незвычайных лясных знаходак у ежу нічога не здарылася.

Сімпатычныя грыбы называюцца Саркасцыфа аўстрыйская або «чырвоная эльфава чаша». Грыб расце ў лясах і парках умеранага пояса Еўропы і Паўночнай Амерыкі на зямлі, багатай на гумус, на моху, гнілой драўніне, прэлым лісці або на каранёвай гнілі. Пладовыя целы з'яўляюцца ранняй вясной адразу пасля раставання снегу.

Саркасцыфа адносіцца да ядомых грыбоў, праўда, нізкай якасці. Яе мякаць храсткаватая і цвердаватая. Перад прыгатаваннем грыбы абавязкова адварваюць у падсоленай вадзе.

Каментары1

  • Ууууу
    25.03.2026
    Няўжо больш няма чаго есьці акрамя гэтых сумнеўных паганак?

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

У Мінску пачалі ставіць першыя навагоднія елкі ФОТЫ8

УСУ зноў атакавалі найбуйнейшы расійскі НПЗ у Омску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць