Вайна22

Масіраваная атака дронаў на Ленінградскую вобласць: пажар у порце і калапс у Пулкаве

У Ленінградскай вобласці Расіі адбылася маштабная атака беспілотнікаў. Паводле заявы губернатара рэгіёна Аляксандра Драздэнкі, менш чым за суткі над вобласцю было збіта больш за 60 БПЛА.

У порце Прыморска пасля трапляння беспілотніка пашкоджана ёмістасць з палівам, што выклікала моцны пажар. Тушэнне яшчэ працягваецца, персанал порта быў тэрмінова эвакуяваны.

Міжнародны аэрапорт Пулкава цалкам спыніў працу апоўначы. На гэты час адменена 48 рэйсаў, яшчэ больш за 50 затрымана. Самалёты не прымаюцца і не адпраўляюцца з-за пагрозы бяспецы палётаў.

Губернатар падкрэсліў, што адбіццё атакі ўсё яшчэ працягваецца, а ў рэгіёне захоўваецца рэжым павышанай небяспекі.

Каментары2

  • Спадар
    23.03.2026
    Не,ну насамрэч цудоўненька!
  • ой
    23.03.2026
    а што ж здарылася?

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё22

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Ціманоўская распавяла, што ейны бацька пад хатнім арыштам3

Вучоныя назвалі ўзрост, пасля якога мозг пачынае старэць значна хутчэй2

U2 адзначылі 50‑гадовы юбілей у дублінскай школе, у якой выраслі

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду13

На рэндарах — адно, у рэальнасці — іншае. Жыхары мінскага «Паўночнага берага» збянтэжаныя выглядам свайго двара16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё22

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць