Грамадства1313

«Так людзі і жывуць»: шакавальныя кадры з гомельскага інтэрната

Туалеты не працуюць, аблупленая фарба і тынкоўка, грыбок і цвіль, смецце і бруд — сапраўдная камунальная катастрофа на відэа з гомельскага інтэрната.

У рэдакцыю «Моцных Навін» звярнуўся жыхар інтэрната па Савецкай, 240. Мужчына расказаў пра жахлівыя ўмовы, у якіх вымушаны існаваць жыльцы.

Паводле слоў чытача, у інтэрнаце туалеты «не працуюць гадамі», краны цякуць, змяшальнікі вады — толькі для імітацыі: вада альбо ледзяная, альбо кіпень.

Перагарэлую лямпачку таксама памяняць праблема — загадчыца тлумачыць гэта адсутнасцю фінансавання. 

Паводле слоў мужчыны, самае абуральнае ў гэтай гісторыі тое, што жыльцы спраўна плацяць. Акрамя камунальных паслуг (каля 20 рублёў), яны ўносяць яшчэ каля 150 рублёў. Але куды ідуць гэтыя грошы, застаецца загадкай.

«Нам нічога не выдзяляюць, каму не падабаецца — высяляцца», — такое стаўленне ў інтэрнаце, паводле слоў гамельчука, стала нормай.

Мужчына ў доказ даслаў мноства відэа, дзе бачная ўся «прыгажосць» побыту. Кадры выклікаюць не толькі эстэтычную агіду, але і пытанні наконт бяспекі пражывання.

«Так людзі і жывуць», — гаворыць мужчына на відэа. 

«Моцныя Навіны» звярнуліся па тлумачэнне да загадчыцы інтэрната, аднак яна адмовілася каментаваць сітуацыю, толькі адзначыла, што жыхар, які звярнуўся, ужо атрымаў сацыяльнае жыллё, а тут знаходзіцца «на птушыных правах».

Начальніца таксама параіла звярнуцца да Алега Анатольевіча Краўцэвічуса, намесніка дырэктара па ідэалагічнай працы КЖРЭУП «Чыгуначнае», на балансе якога знаходзіцца інтэрнат, аднак там слухаўку не знялі.

Каментары13

  • 11
    23.03.2026
    Могли бы все сбросится - и отремонтировать, но нет - будут ждать пока владелец здания отремонтирует, а тому пофик. Так и будут жить в бомжатнике за 150 +20 руб. А вдруг отремонтирует, тогда явно будет плата не 170 ....
  • Трэба праверыць ідэолага КЖРЭУП Чыгуначнае
    23.03.2026
    Трэба праверыць колькасць нерухомасці, банкаўскія рахункі і налічку ў хаце ў начальніцы інтэрната, і ў Алега Анатольевіча Краўцэвічуса, намесніка дырэктара па ідэалагічнай працы КЖРЭУП Чыгуначнае і членаў іх сямей.
    І супаставіць іх афіцыйныя даходы з коштам іх маёмасці.
  • Пытанне
    23.03.2026
    11, а хто табе дасць ламаць дзяржаўную маёмасць, каб зрабіць рамонт?
    І куды ідуць па 150 рублёў з кожнага (1800 рублёў у год)? Чаму не на рамонт?

    Вы адэпт такога падыходу: плацім за ўсё дзяржаве, а потым яшчэ раз плацім, каб зрабіць усё за свой кошт? І пасля гэтага высяляемся па загадзе начальніка інтэрната?
    Поощряете карупцыю і бяздзеянне дзяржаўных ворганаў, якім плоціце з уласнай кішэні?

    Пад'езд моеце свой сам? Ліфт сам чыніце? Вакол дома смецце з мусарак у мусаравоз скідаеце кожны дзень? Чаму не?

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»27

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць5

Кучынскі: Візіт Ціханоўскай ва Украіну адбудзецца ў хуткім часе2

У Мінздароўя расказалі, як і чаму медуніверсітэты пашыраюць бюджэтны набор2

У Вільні затрымалі падлетка за надпіс «Вiльня наша» на набярэжнай23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць