Грамадства22

«Не забірайце ў дзяцей са смяротным дыягназам апошняе!» Блізкія хворых на рак дзяцей звярнуліся да Лукашэнкі з просьбай не знішчаць фонд «КіндэрВіта»

Блізкія дзяцей, хворых на рак, звярнуліся праз сацсеткі да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай «адмяніць рашэнне Мінгарвыканкама аб ліквідацыі дабрачыннага фонда «КіндэрВіта».

Каманда фонду «КіндерВіта». Фота: kindervita.by

«Кожны дзень «КіндэрВіта» аказвае неверагодную падтрымку і клопат. Яны радуюць дзетак падарункамі, ладзяць забаўляльныя мерапрыемствы, майстар-класы. Арганізуюць збор грашовых сродкаў для цяжка хворых дзяцей. Для ўсіх нас «КіндэрВіта» — гэта не проста арганізацыя. Гэта — добры чараўнік, які дорыць нашым дзецям радасць і вяртае бестурботнае дзяцінства, дзе няма слёз, пакут, болю», — падкрэсліваецца ў звароце.

«Не забірайце ў дзецей са смяротным дыягназам апошняе — усмешку!» — заклікаюць людзі.

Фонд «КіндэрВіта» заснавала ў 2021 годзе Надзея Манцэвіч. У 2019 годзе ў яе дзіцяці дыягнаставалі анкалагічнае захворванне, і яна вырашыла стварыць дабрачынную арганізацыю, каб дапамагаць хворым дзецям. За гады працы фонд правёў мноства яркіх акцый для дзяцей, якія знаходзяцца ў анкацэнтры. З майстар-класам перад імі выступала пераможца конкурсу прыгажосці Mrs. Globe Лана Глумакова, а на працягу некалькіх гадоў дзяцей з Новым годам віншавалі альпіністы ў касцюмах Дзядоў Марозаў.

Днямі стала вядома, што «КіндэрВіта» спыніць сваё існаванне. Рашэнне аб гэтым прыняла калегія галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама 19 сакавіка. Прадстаўнікі фонду расказалі, што рашэнне стала для іх нечаканым. У паведамленні, апублікаваным у сацсетках, яны запэўніваюць, што вялі празрыстую дзейнасць: публікавалі гадавыя справаздачы і абнародавалі даныя пра зборы.

Каментары2

  • Ненавижу лукашистов
    27.03.2026
    Усатая тварь не может ничего своего создать - только закрыть то, что хорошо работает.
    Хотя, возможно, на месте этого фонда появится фонд лукашистской семейки, которая будет деньги с этих сборов себе в карман класть.
    Уроды!
  • им плевать на беларуских детей
    27.03.2026
    Да плевать ему на беларуских детей, кгб, губопик, лукашенко уничтожают всё и вся, где проходят хоть какие-то деньги, мимо их касс.
    Всё должно идти через карманы лукашенко, кгб, губопика.

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах да Дажынак у парку паставілі фэйкавую «Кацюшу» ФОТАФАКТ8

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную10

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара24

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць