Грамадства1414

«Свабода патрэбна ўсім еўрапейскім народам без выключэння». Зяленскі па-беларуску павіншаваў беларусаў з Днём Волі

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі апублікаваў у сацсетцы Х віншаванне беларусаў з галоўным нацыянальным святам — Днём Волі. Прытым зрабіў гэта па-беларуску.

Уладзімір Зяленскі і Святлана Ціханоўская падчас сустрэчы ў Вільні 25 студзеня 2026 года. Фота: Офіс Ціханоўскай

«Сёння дзень, які ведае кожны беларус, — Дзень Волі. І гэта дзень народа, які яшчэ мусіць выпакутаваць і здабыць для сябе сапраўдную незалежнасць і рэальную бяспеку.

@nashaniva Зяленскі па-беларуску павіншаваў беларусаў з Днём Волі #дзеньволі #25сакавіка #жывебеларусь #бчб #беларусь ♬ New Home - Frozen Silence

Беларусь прайшла няпростыя павароты гісторыі, і тое, што ўвагі Еўропы для Беларусі не хапіла ў ключавыя моманты, — гэта факт. Але Беларусь нельга губляць. І дакладна не варта пакідаць па-за ўвагай народ Беларусі.

Тое, што Лукашэнка абраў менавіта гэты дзень для паездкі ў Пхеньян — далей ад свайго народа і бліжэй да сваёй мары пра пажыццёвую сямейную ўладу, — вельмі красамоўна сведчыць пра ягоныя намеры.

Еўропа — гэта супольнасць вольных народаў. Тут не павінна быць месца спадчынным дыктатурам. Тут не павінна быць месца рэжымам, якія зарабляюць гандлем суверэнітэтам і дапамогай у тэроры ды агрэсіях.

Свету патрэбны мір. А значыць, свабода патрэбна ўсім еўрапейскім народам без выключэння. Жадаем волі беларускаму народу і дзякуем тым беларусам, якія стаяць побач з украінцамі ў абароне ад расійскай агрэсіі.

Жыве Беларусь!», — напісаў Уладзімір Зяленскі.

Каментары14

  • Беларусам волі, Украінцам перамогі!
    25.03.2026
    Дзякуй прэзідэнту Украіны.
    (Прычым тут фота Ціханоўскай? Лепей дадайце фота беларускіх дабраахвотнікаў.
    Бо ў тэксце прамовы спадара Зяленскага падзяка тым, хто:

    "Жадаем волі беларускаму народу і дзякуем тым беларусам, якія стаяць побач з украінцамі ў абароне ад расійскай агрэсіі".
  • Ёсік
    25.03.2026
    Як добра аб паездцы лукашэнкі ў ПК сказаў спадар зяленскі.
  • Тудаўлянін
    25.03.2026
    У тым ліку літвінам, русінам, тудаўлянам і малароссам.

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?2

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?13

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

Загінулай замежніцай падчас страляніны ў Кракаве аказалася жанчына з Аўстрыі

Біл Гейтс заклікае павысіць падаткі для мільярдэраў: штучны інтэлект робіць іх усё багацейшымі3

Трамп прапанаваў Дане Уайту, босу UFC, стаць яго новым прэс-сакратаром9

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту63

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?2

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць