Спорт33

МАК забараніў жанчынам-трансгендарам выступаць у жаночых спаборніцтвах

Цяпер права выступаць у жаночых дысцыплінах на Алімпійскіх гульнях і іншых турнірах пад эгідай МОК маюць толькі біялагічныя жанчыны. Гэта будзе вызначацца праз спецыяльны генетычны скрынінг.

 Lia Thomas Лі Томас Ли Томас
Трансгендарная плыўчыха Лі Томас пасля заплыву на 500 ярдаў вольным стылем на студэнцкім чэмпіянаце ЗША ў 2022 годзе. Фота: Kathryn Riley/Getty Images

«Права на ўдзел у любым мерапрыемстве жаночай катэгорыі на Алімпійскіх гульнях ці любым іншым мерапрыемстве МАК, уключаючы індывідуальныя і камандныя віды спорту, цяпер абмежавана біялагічнымі жанчынамі, якія вызначаюцца на аснове аднаразовага скрынінгу гена SRY», — гаворыцца ў паведамленні на сайце МАК.

Раней гэтае пытанне выклікала спрэчкі. Крытыкі ўдзелу трансгендарных спартсменак сцвярджалі, што пасля мужчынскага палавога развіцця ў трансгендарных спартсменак застаюцца фізічныя перавагі, якія не цалкам знікаюць нават пасля гарманальнай тэрапіі.

У сваю чаргу, прыхільнікі допуску казалі, што забарона парушае правы чалавека, а гарманальная тэрапія, маўляў, выраўноўвае ўмовы.

Раней МОК не ўводзіў жорсткіх правіл і дазваляў міжнародным федэрацыям самім вырашаць гэтае пытанне. Але пасля спрэчак вакол алімпійскіх спаборніцтваў 2024 года падыход перагледзелі.

У 2025—2026 гадах кіраўніцтва МОК зрабіла акцэнт на «абароне жаночай катэгорыі», і ў выніку былі ўведзеныя больш строгія агульныя правілы.

Новыя правілы пачнуць дзейнічаць з Алімпіяды, якая пройдзе ў 2028 годзе ў амерыканскім Лос-Анджэлесе. На масавыя або аматарскія спартыўныя спаборніцтвы яны распаўсюджвацца не будуць.

Падставай для рэформы сталі скандалы вакол некалькіх атлетак — у прыватнасці, амерыканскай плыўчыхі Ліі Томас, якая раней выступала ў мужчынскай лізе, і новазеландскай цяжкаатлеткі Лорэл Хабард, якая змяніла катэгорыю ў 35 гадоў.

Каментары3

  • Мда
    26.03.2026
    А где тут все ваши эти гендерные эксперты, у меня вопрос. Если гендеров 140 штук или вообще сколько хотите, и все они равноправны, то какие могут быть отдельно мужские и отдельно женские соревнования? Пусть Валентина Шевченко, например, дерется с Исламом Махачевым. Зрелищность только вырастет.
  • Filipp
    26.03.2026
    Гэта разумна.
  • Хрысціянства ўсё сапсавала
    27.03.2026
    На старажытным Калізеі мужчыны і жанчыны на роўных біліся. На роўных умовах купаліся ў крыві сваіх ворагаў па Калізеі.
    І нават на старажытных Алімпійскіх гульнях у Алімпіі жанчыны кіравалі калясьніцамі на роўных з мушчынамі і перамагалі іх у сумленнай барацьбе.

Цяпер чытаюць

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек3

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Гурт «Без білета» хейцяць за гастролі ў Расіі. Віталь Артыст адказаў14

Беларусь заняла 81‑е месца сярод 191 эканомікі свету2

На сядзібе Рэйтанаў у Грушаўцы хочуць зрабіць парк з альпакамі, дамы і банкетную залу ў стайні

«Гаспадар проста пайшоў». У Мінску дзіця пакусаў сабака, дзяўчынцы ніхто не дапамог13

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы11

«Узрушвае падтрымка беларусаў». Былы палітвязень Дзмітрый Кучук, які прасіў дапамогі, набыў бус і з’язджае з прытулку

Стуб і Сцёрэ даведаліся ад Пуціна, што ён хоча ўвесь Данбас8

Сетка Fix Price запусціла першы размеркавальны цэнтр у Беларусі

«Вялізнае пачуццё віны, але не за тое, што біла сына». Былыя палітзняволеныя расказалі, як сядзіць жанчына, асуджаная за забойства дзіцяці3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек3

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць